Ігнацы Багдашэўскі
беларускі і польскі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігнацы Багдашэўскі[1], у расійскай традыцыі Ігнат Сцяпанавіч Багдашэўскі[2][3] (польск.: Ignacy Bogdaszewski[4]; руск.: Игнатий Степанович Богдашевский[5]; 1809 — каля 1870) — грамадскі дзеяч і польскамоўны паэт.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і навагрудскага суддзі Стэфана Багдашэўскага і Разіны Блоцкай, сястры ўніяцкага мітрапаліта Іасафата Булгака. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Падчас навучання ва ўніверсітэце заняўся літаратурнай творчасцю. У 1828 годзе ўжо мінскі павятовы харунжы[6]. Пасля ўніверсітэта быў сакратаром полацкага ўніяцкага архіепіскапства, калі кафедру займаў (1833—1838) мітрапаліт Іасафат Булгак[5].[7]
У 1836 годзе ў спадчыну па дзядзьку Антонію Багдашэўскім атрымаў Вязыньскі маёнтак. Абраны мінскім павятовым маршалкам у 1841 годзе. Разам з сястрой Антанінай, у сваім мінскім доме на Высокім Рынку даваў вечарыны паэзіі, так званыя «чацвяргі», якія збіралі мінскі бамонд і былых выхаванцаў Мінскай гімназіі, у т.л. Антона і Людавіка Горватаў, Апалінарыя Свентаржэцкага, Міхала Корсака, Вейсенгофа і інш.[7] Даслужыў да чыну калежскага асэсара[8].
За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў быў секвестраваны маёнтак сына Ігнацыя — 19-гадовага Стэфана. Неўзабаве секвестр знялі, напэўна, не без дапамогі бацькі. Магчыма, пасля перажыванняў за сына Ігнацы Багдашэўскі памёр у 1864 годзе.[7]
Remove ads
Творчасць

Аўтар паэтычнага зборніка на польскай мове «Некалькі балад і аповесці» (Kilka ballad i powieści; Вільня, 1826), які выдаў ананімна[9]. У зборнік увайшлі зварот «Do ks. Jozafata Bułhaka», аповесць у 3-х частках «Walgierz i Heligunda», балады «Czeremek», «Kamienie w Pieszczanach», «Cmentarz», «Przyłuki», аповесці «Ptak złej wróżby», «Wolkowicze», думка «Ruczajek w Olsztynie». Пазней друкаваў вершы і балады ў «Варшаўскім кур’еры», з часам творы сталі падобнымі да папулярных сталічных рамансаў. Музыку на тэксты падбірала сястра Антаніна.[7]
Пераклаў на польскую «Гістарычныя думы» Кандрата Рылеева (Вільня, 1829; цэнзурны дазвол 25.5.1829, цэнзар — Павел Кукальнік), прозвішча перакладчыка ў выданні таксама не пазначана. У зборнік увайшла прадмова Рылеева і 17-ць дум і гістарычныя даведкі да іх з выдання 1825 года — «Вешчы Алег», «Вольга пры магіле Ігара», «Святаслаў», «Святаполк», «Рагнеда», «Баян», «Мсціслаў Удалы», «Міхаіл Цвярскі», «Дзімітрый Данской», «Курбскі», «Смерць Ярмака», «Барыс Гадуноў», «Дзмітрый Самазванец», «Багдан Хмяльніцкі», «Артамон Мацвееў», «Пётра Вялікі ў Астрагожску», «Дзяржавін». У выданне не ўвайшлі думы «Глінскі», «Іван Сусанін», «Валынскі», «Наталля Далгарукова». Было пазначана «Напісаў у Антосіна 1829 года красавіка 16 дня»[3].
Remove ads
Сям’я
Ігнацы Багдашэўскі быў жанаты з Вікторыяй Фаміной, яны мелі чатырох сыноў — Яна (1838), Альгерда (1842), Стэфана (1844) і Атона-Генрыха (1849).[7]
Ян атрымаў у спадчыну па бацьку Плявакі.[7]
Альгерд спадкаваў Вязынь, Камароўшчыну, Лісаўшчыну, Паўлюці і Павелкава. Займаўся гаспадаркай у сваім Вязыньскім маёнтку.[7]
Стэфан у спадчыну атрымаў Фаніпаль, Падсасоне, Седлішча, Холм і Груду. У 19-гадовым узросце браў удзел у Паўстанні 1863—1864 гадоў, за што на маёнтак Фаніпаль быў накладзены секвестр. Секвестр неўзабаве знялі, напэўна, не без дапамогі бацькі. Меў сына Ігнацыя, які з 1890 года вучыўся ў Імператарскім інстытуце права імя прынца П. Г. Альдэнбургскага ў Санкт-Пецярбургу.[7]
Атон-Генрых (1849—1907) атрымаў Антосін, Падлессе і Бярэжа. Кіраваў грашовымі справамі Мінскага дабрачыннага грамадскага аб’яднання, таксама быў дырэктарам Таварыства ўзаемнага крэдыту. Меў трох дачок — Станіславу, Сафію і Эмілію, над якімі пасля смерці бацькі ўзяў апеку сябра сям’і Эмерык Аўгуст Чапскі. Сафія Багдашэўская выйшла замуж за сына вядомага навукоўца Якуба Наркевіча-Ёдкі.[7]
Узнагароды
Бібліяграфія
- Kilka ballad i powieści. — Wilno: w Drukarni Dyecezalney JXX. Missyonarzów, 1826. [8], 99, [1] s.; 12 cm.
- Dumy historyczne rossyyskie К. Rylleiewa. Przekład polski. Z pycinami i notami na fortepiano. — Wilno. 1829.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads