Якуб Наркевіч-Ёдка

беларускі фізік, медык, біёлаг From Wikipedia, the free encyclopedia

Якуб Наркевіч-Ёдка
Remove ads

Якуб Наркевіч-Ёдка (8 студзеня 1848, маёнтак Турын, цяпер аграгарадок[2] Пухавіцкага раёна — 19 снежня 1905, Вена) — беларускі фізік, медык, біёлаг. Доктар медыцыны (1893), прафесар (1900), член-карэспандэнт Рускага геаграфічнага таварыства (1889).

Хуткія факты Сармат Якуб Жыгімонт Наркевіч-Ёдка, Нараджэнне ...

Належаў да старажытнага шляхецкага роду Наркевічаў-Ёдкаў гербу «Ліс».

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскую гімназію (1865), працягваў навучанне ў Парыжы, Фларэнцыі, Вене.

У 1872 годзе ў маёнтку Атонава (сёння вёска Сінячова ў Капыльскім раёне) пабудаваў метэаралагічную станцыю (у 1888 годзе перанес яе ў маёнтак Наднёман, цяпер вёска Уздзенскага раёна). У 1881 годзе стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі[3].

З 1890 года супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Пецярбургу.

Вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму злектрамагнітных хваляў на адлегласці (першы ў свеце правобраз радыёпрыёмніка, 1891), але не запатэнтаваў вынаходніцтва.[4] Існуе дакумент, які пацвярджае прыярытет Я. Наркевіча-Ёдкі ў гэтым вынаходніцтве — пратакол паседжання Французскага фізічнага таварыства ў Парыжы (1898). У ім азначаецца, што О. Лоджу «належыць першая ідэя тэлеграфіі без правадоў, калі мы не пажадаем дайсці да Наркевіча-Ёдкі, …які двума-трыма гадамі раней выканаў у Вене вельмі цікавыя перадачы са шпуляй Румкарфа (праўда можа быць, без выразнага ўсведамлення ролі электрамагнітных хваляў у гэтых доследах)»[5].

Апроч таго, зрабіў значныя адкрыцці ў галіне метэаралогіі (вымярэнне хуткасці руху аблокаў, вільготнасці глебы і інш.), за што ўзнагароджаны сярэбраным медалём Рускага геаграфічнага таварыства. Адкрыў у сваім маёнтку санаторый, распрацаваў метады лячэння нервовых захворванняў электрычным токам, метад электраграфіі для дыягностыкі захворванняў, выкарыстоўваў лячэнне кумысам, лячэнне святлом, гімнастыку, мясцовыя мінеральныя воды.

Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1019440554 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 ліпеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Дасько, А. Д. Я. А. Наркевіч-Ёдка Архівавана 12 верасня 2007. // Асновы радыётэхнікі. Фізічны факультэт, кафедра інфарматыкі і асноў электронікі БДПУ імя Максіма Танка
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads