Іерусалімская вуліца (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іерусалі́мская вуліца (руск.: Иерусалимская улица, да 2005 года Перакопская вуліца) — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска.
На большай частцы даўжыні арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання вуліц Міхаіла Гебелева і Карла Лібкнехта, як працяг апошняй, каля бізнес-цэнтра «Імперскі» паварочвае на паўднёвы захад да вуліцы Клары Цэткін.
Узнікла ў канцы XIX ст. побач з новым яўрэйскім могільнікам. Насілу назву Майсееўская, у 1920-я перайменавана ў Перакопскую.
7 мая 2005 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб перайменаванні некаторых праспектаў і вуліц у г. Мінску» Перакопская вуліца была перайменавана ў Іерусалімскую, у той час як Іерусалімская стала часткай праспекта Машэрава[1].
Remove ads
Забудова
- № 4 — Пажарны аварыйна-выратавальны атрад на аб’ектах метрапалітэна Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
- (вул. Клары Цэткін, 24) — бізнес-цэнтр «Імперскі».
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads