Ізяславічы Полацкія
княжацкі род, галіна Рурыкавічаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ізяславічы Полацкія, Рагвалодавічы, крыўскія князі — дынастыя князёў Полацкай зямлі, нашчадкаў Ізяслава Уладзіміравіча, асобная група ў складзе роду Рурыкавічаў.
Ёсць думка, што на Русі былі дзве скандынаўскія дынастыі — Рурыкавічы і Рагвалодавічы[1][2][3], пры тым, што па мячы Рагвалодавічы толькі старэйшая галіна Рурыкавічаў. Паводле Адольфа Стэндэр-Пэтэрсана, на Русі было дзве скандынаўска-славянскіх дзяржавы — Наўгародска-Кіеўская і Полацкая, ён спасылаецца на сведчанне Аповесці мінулых часоў пра княжанне Рагвалода ў Полацку і яго скандынаўскае імя. Паводле Амяльяна Прыцака, полацкая дынастыя была адзінай са старажытных скандынаўскіх дынастый, якая здолела захавацца ў барацьбе з Рурыкавічамі[4].
Адасабленне Рагвалодавічаў (Ізяславічаў Полацкіх) сярод Рурыкавічаў абумоўлена іх паходжаннем па кудзелі і нормамі старажытнаскандынаўскага звычаёвага права. Ужо кіеўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч, дзелячы ў тастаменце Кіеўскую дзяржаву (Русь) паміж сынамі, не згадвае Полацка і тагачаснага полацкага князя Усяслава Брачыславіча. Таксама і князь Усяслаў не прымае ўдзелу ў з’ездзе Рурыкавічаў у Любечы (1097). У пачатку XII стагоддзя летапіс вылучае сярод Рурыкавічаў «Рагваложых унукаў» і «Яраслававых унукаў» як варожыя групоўкі ледзь не з часоў кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча[5]. Разам з тым летапіс называе полацкіх князёў «крыўскімі».
Remove ads
Старшынство Усяславічаў
Старшынство сярод сыноў Усяслава Брачыславіча дыскусійнае. Цяпер вядомы адзіны сучасны Усяславічам іх пералік, датычны іх высылкі ў 1130 годзе. Пад 1130 годам імёны князёў не названы. Пад 1140 годам змешчаны пералік з імёнамі трох сыноў Усяслава — Давыда, Расціслава, Святаслава, і двума безыменнымі княжычамі, якія тым годам вярнуліся на Русь. Імёны княжычаў — Васіль і Іван — вядомы толькі з Маскоўскага зводу 1479 года. І пад 1140 годам, і ў зводзе 1479 года два княжычы названы «Рагвалодавічамі». З «Жыція Еўфрасінні Полацкай» вядома, што яе бацька Святаслаў быў маладзейшы з братоў. Такім чынам, задача даследчыкаў змясціць у гэты парадак таксама Барыса, Глеба і Рамана, памерлых да 1130 года, гісторыкі гэта вырашаюць розна.
Часта ў даследаваннях сустракаецца яшчэ адзін пералік — Давыд, Барыс, Глеб. На думку шэрагу даследчыкаў (Леанід Аляксееў[6], а за ім Лявонцій Вайтовіч), у такім парадку Усяславічы згаданы ў сачыненні ігумена Данілы. На праўдзе, ігумен Даніла згадваў сярод старэйшых князёў толькі аднаго Усяславіча — менскага князя Глеба, зяця і саюзніка вялікага князя кіеўскага. Астатнія Усяславічы з’явіліся там праз скажэнні пазнейшых перапісчыкаў[7].
Значнае месца ў вызначэнні старшынства Усяславічаў займаюць імёны, бо чацвёра з іх названы па святых Барысу і Глебу (у хрышчэнні Раману і Давыду)[8]. На думку Аляксея Мельнікава, пры нарачэнні па святых Барысе і Глебе, Барысам заўсёды называлі старэйшага сына, а Глебам — малодшага, таксама і з Раманам і Давыдам, але аргументацыі даследчык не дае. Антон Увядзенскі заўважае, на яго думку, сучасную Усяславу паралель — імёны сыноў чарнігаўскага князя Святаслава Яраславіча — Глеба, Рамана і Давыда, чыё старшынство ў такім парадку даследчык пацвярджае крыніцамі, на яго думку ў іх мог быць і старэйшы брат Барыс, які не дажыў да ўзросту, калі мог быць згаданы крыніцамі. На думку Увядзенскага, паралель можа ў пэўнай ступені пацвярджаць, што Усяслаў у нарачэнні сваіх сыноў трымаўся такой самай схемы.[9]
Remove ads
Знакі Ізяславічаў
Знакамі нашчадкаў полацкага князя Ізяслава Уладзіміравіча, на думку Савы Міхеева, несумненна былі -падобныя трызубы з адагнутымі завяршэннямі бакавых зубоў, але для атрыбуцыі асобных знакаў пэўным князям бракуе звестак. Знакі Ізяславічаў болей за знакі большасці нашчадкаў Яраслава Уладзіміравіча падобныя да тамгі Уладзіміра Святаславіча[10]. Выявы такіх знакаў знойдзены на помніках полацкага паходжання, асабліва на плінфе полацкіх і віцебскіх храмаў даследаванай Паўлам Рапапортам[11]. Просты трызуб без дадатковых элементаў выяўлены і на пасцелістым баку, і на тарцах плінфы полацкай «царквы на рове», датаванай Рапапортам 1165—1168 гадамі. На пасцелістым баку плінфы «царквы на рове» сустракаецца і трызуб з крыжам на цэнтральным зубцы, вядомы таксама на пячатцы з дзвюма аднолькавымі тамгамі на аверсе і рэверсе[12]. Просты трызуб без ножкі выяўлены на пасцелістым баку плінфы віцебскай Дабравешчанскай царквы, меркавана датаванай 1140-мі гадамі, і на тарцах плінфы полацкай «царквы на дзядзінцы»[10].
Remove ads
Радавод
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads