Ілона Берэш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ілона Берэш (венг.: Ilona Béres; нар. 4 чэрвеня 1942[1], 19th district of Budapest[d], Будапешт) — венгерская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання. Заслужаная артыстка Венгрыі (1983). Выбітны артыст Венгерскай Рэспублікі (Kíváló művész, 1996).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Кошута (2000).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 4 чэрвеня 1942 года ў Будапешце.
З 1956 па 1960 год Ілона Берэш працавала ў структурах Венгерскага камсамола (KISZ). З 1956 года выступала на аматарскай сцэне, у тым ліку ў камсамольскім ансамблі. У 1964 годзе скончыла Вышэйшую школу тэатра і кіно ў Будапешце (курс Геза Парташа).
У 1966—1967 і 1984—2000 гадах выступала на сцэне Нацыянальнага тэатра ў Будапешце. З 1967 па 1969 год была актрысай тэатраў: «Csokonai» у Дэбрэцэне, тэатра ім. Імрэ Мадача, тэатра камедыі «Vígszínház» (1969—1983).
З 2000 года — актрыса тэатра «Pesti Magyar Színház tagja». На тэатральнай сцэне іграла ў класічных і сучасных п’есах нацыянальных і замежных драматургаў (Еўрыпід, Шэкспір, Гётэ, Дж. Шоу, М. Горкі, М. Фюшт, М. Мора, М. Ёкаі, Ш. Бродзі, Брэхт і інш.).
У 2013 годзе абрана правадзейным членам Венгерскай акадэміі мастацтваў, у 2013 годзе атрымала званне мастака нацыі.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads