Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі заснаваны ў студзені 1974 года на аснове Аддзела біяарганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі (створанага ў 1972 годзе).[1] Знаходзіцца на вуліцы акадэміка В. Ф. Купрэвіча, 5.
Remove ads
Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў
- хімія і біялагічнае дзеянне прыродных біяпалімераў і нізкамалекулярных біярэгулятараў;
- метады імунахімічнага і біясенсорнага аналізу для ацэнкі функцыянаььнага стану рэпрадуктыўнай, імуннай і іншых сістэм арганізму чалавека;
- новыя біятэхналогіі (у т.л. геннаінжынерныя) атрымання біялагічна важных злучэнняў
Навуковыя распрацоўкі
Распрацаваны шэраг лекавых прэпаратаў для лячэння рассеянага склерозу, язвы страўніка, лекавыя сродкі супрацьлейкознага і супрацьпухліннага характару; экалагічна бяспечныя і эфектыўныя інсектыцыды, гербіцыды для сельскай гаспадаркі; высокаэфектыўныя стымулятары росту раслін і адаптагены; сродкі павышэння прадукцыйнасці і паляпшэння якасці сельскагаспадарчых культур. Распрацаваныя ў інстытуце метады імунахімічнага мікрааналізу, неабходнага для дыягностыкі і прафілактыкі разнастайных захворванняў, укаранёны ў практыку медычынскіх устаноў рэспублікі.
Remove ads
Будова Інстытута на 01.06.2025
- Лабараторыя хіміі нуклеатыдаў і полінуклеатыдаў
- Лабараторыя хіміі стэроідаў
- Лабараторыя хіміі простагландзінаў
- Сектар фітабіявыпрабаванняў
- Лабараторыя фізіка-хімічных метадаў даследавання
- Ларабаторыя хіміі ліпідаў
- Лабараторыя бялковай інжынерыі
- Лабараторыя хіміі бялковых гармонаў
- Лабараторыя бялковай інжынерыі
- Лабараторыя малекулярнай дыягностыкі і біятэхналогіі
- Лабараторыя прыкладной біяхіміі
- Лабараторыя прыкладной энзімалогіі
- Навукова-вытворчы цэнтр «Хімфармсінтэз»
- Аддзел фармакалогіі і фармацыі
- Лабараторыя таксікалогіі
- Лабараторыя фармакалагічных даследаванняў
Дырэктары інстытута ў розныя гады
- Апанас Андрэевіч Ахрэм (1974—1988)
- Алег Анатолевіч Стральчонак (1988—2000)
- Фёдар Адамавіч Лахвіч (2000—2011)
- Сяргей Аляксандравіч Усанаў (2011—2016)
- Святлана Валер’еўна Бабіцкая (2016—2022)
- Аляксей Віктаравіч Янцэвіч (з 29 чэрвеня 2022)[2]
Літаратура
- М.Я. Скурко. Інстытут біягарнанічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 267. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
