Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі

навуковы інстытут From Wikipedia, the free encyclopedia

Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусіmap
Remove ads

Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1973 годзе. Адміністрацыя і большасць лабараторый знаходзяцца на вуліцы Акадэмічная, 27.

Хуткія факты Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя інстытута

У 1931 годзе быў створаны Інстытут біялагічных навук (Пастанова Прэзідыума Беларускай акадэміі навук ад 29 сакавіка 1931 года)

У 1957 годзе з Інстытута біялогіі ў якасці самастойнага навукова-даследчага падраздзялення з падначаленнем Прэзідыуму АН БССР вылучылася лабараторыя АН БССР. Узначаліў лабараторыю кандыдат хімічных навук Аляксандр Аркадзевіч Шлык.

У 1963 годзе на базе лабараторыі біяфізікі і ізатопаў створаны Інстытут фотабіялогіі (Пастанова Савета Міністраў Беларускай ССР ад 29 снежня 1972 года № 369 і Загад Прэзідыума АН БССР ад 4 студзеня 1973 года).[1] Узначаліў інстытут прафесар Аляксандр Аркадзевіч Шлык.

У 2004 годзе пераўтвораны ў Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі.

Remove ads

Напрамкі навуковай дзейнасці

  • Клетачная біялогія і інжынерыя
  • Імуналогія чалавека, жывёл і раслін
  • Медыцынскія клеткавыя тэхналогіі
  • Малекулярная, мембранная і клетачная біяфізіка

Вынікі даследаванняў

  • атрыманы фундаментальныя даныя пра будову і функцыянаванне сістэмы фотасінтэзу хларафілу, фарміраванне фотасінтэтычнага апарату на розных узроўнях арганізацыі і малекулярна-мембранных механізмаў фотарэгулятарных працэсаў у раслінах, пра структурную лабільнасць біялагічных мембран і іх ролю ў працэсах трансфармацыі энергіі і рэгуляцыі іоннага транспарту ў клетках
  • раскрыта прырода люмінесцэнцыі бялкоў і створаны люмінесцэнтныя метады аналізу (Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1992)
  • распрацаваны шэраг экспрэс-метадаў фотадыягаостыкі захворванняў

Навуковыя падраздзяленні

  • Лабараторыя імуналогіі і клетачнай біяфізікі
  • Лабараторыя малекулярнай біялогіі і біятэхналогіі клетак
  • Сектар малекулярнага мадэлявання і біяінфарматыкі
  • Аддзяленне клетачнай тэрапіі
  • Аддзел біятэхналогіі фотатрофных арганізмаў
    • Лабараторыя прыкладной біяфізікі і біяхіміі
    • Лабараторыя біяфізікі і біяхіміі расліннай клеткі
  • Навукова-даследчы аддзел медыцынскіх біятэхналогій
    • Лабараторыя медыцынскай біяфізікі
    • Лабараторыя нанабіятэхналогій
  • Рэспубліканскі навукова-медыцынскі цэнтр «Клетачныя тэхналогіі»
  • Цэнтр імуналогіі і алергалогіі
  • Цэнтр эксперыментальнай і прыкладной вірусалогіі
  • Навукова-вытворчы сектар
  • Сектар навукова-арганізацыйнага суправаджэння праграм
Remove ads

Дырэктары інстытута ў розныя гады

Літаратура

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads