Ірэна Вейсайтэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірэна Вейсайтэ (літ.: Irena Veisaitė; 9 лютага 1928, Коўна — 11 снежня 2020[1], Вільня) — савецкая і літоўская літаратуразнаўца, тэатразнаўца і тэатральны крытык, грамадскі дзеяч; аўтар прац па літаратуры Заходняй Еўропы і гісторыі тэатра.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 9 лютага 1928 года ў Коўна ў яўрэйскай сям’і. У 1934—1941 гадах вучылася ў Каўнаскай гімназіі імя Шолам-Алейхема з навучаннем на ідышы. Падчас Другой сусветнай вайны ў Каўнаскім гета страціла бацькоў. У маці атрымалася перадаць яе літоўскай сям’і, якая хавала яе да прыходу Чырвонай Арміі.
У 1947 годзе скончыла Віленскую сярэднюю школу імя Саламеі Нерыс. У 1953 годзе скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе вывучала нямецкую мова і літаратуру. У 1963 годзе ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук («Позняя лірыка Гейне: „Рамансера“»).
У 1953—1997 гадах выкладала ў Віленскім педагагічным інстытуце (пераўтвораным у 1992 годзе ў Віленскі педагагічны ўніверсітэт) курсы заходнееўрапейскай літаратуры, нямецкай літаратуры, гісторыі тэатра XX стагоддзя. З 1965 года — дацэнт; у 1999 годзе ганаравана званнем ганаровага прафесара Віленскага педагагічнага ўніверсітэта.
З 1963—1964 гадоў вядомая як тэатральны крытык.
Памерла 11 снежня 2020 года ў Вільні ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі[4].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Апублікавала звыш 200 артыкулаў у Літве і іншых краінах. Складальнік некалькіх кніг; суаўтар школьных падручнікаў.
Грамадская дзейнасць
У 1990 годзе разам з прафесарам Чаславам Кудабай стала сузаснавальнікам фонду адкрытай Літвы (Atviros Lietuvos Fondas). Да 1993 года была віцэ-старшынёй праўлення Фонду адкрытай Літвы, у 1993—2000 гадах старшыня праўлення. Член праўлення Інстытута адкрытага грамадства (Будапешт) і іншых міжнародных няўрадавых арганізацый, член кураторыўма культурнага цэнтра Томаса Мана ў Нідэ, член Літоўскага нацыянальнага камітэта ЮНЕСКА, мастацкага савета Міністэрства культуры Літвы.
Узнагароды і званні
- 1995 — Ордэн Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса чацвёртай ступені.
- 2006 — Медаль Барбары Радзівіл за заслугі ў галіне культуры і асветы.
- 2008 — Ганаровы знак Міністэрства навукі і адукацыі Літвы.
- 2012 — Медаль Гётэ за дзейнасць па літоўска-германскаму культурнаму абмену і грамадзянскую мужнасць.
Кнігі
- Ауримас Шведас, Ирена Вейсайте. Жизнь должна быть чистой. Перевод с литовского Анны Герасимовой. М.: Пробел-2000, 2019.
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Národní autority České republiky Праверана 14 красавіка 2025.
- Mirė koronavirusu sirgusi teatrologė, literatūrologė Irena Veisaitė. DELFI(літ.). Архівавана з арыгінала 2020-12-28. Праверана 2020-12-11.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads