Абразеева
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абразе́ева (руск.: Абразеево, Образеево) — колішняя вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны[1].
Знаходзілася за 1,5 км на захад ад аграгарадка Сар’я. Перад вайной у вёсцы жылі 49 чалавек[1].
У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» 16 лютага 1943 г. гітлераўцы загубілі 36 жыхароў і спалілі вёску (13 двароў)[1].
Пасля вайны не адрадзілася[1].
У 1982 г. на месцы вёскі насыпаны курган, на яго вяршыні ўстаноўлены абеліск. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»[1].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads