Сар’я

аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сар’яmap
Remove ads

Са́р’я (трансліт.: Sarja) — аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на поўнач ад Верхнядзвінска, на правым беразе ракі Сар’янкі. З’яўляецца цэнтрам Сар’янскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Насельніцтва вёскі складае 514 чалавек (2010). Праз паселішча праходзіць дарога абласнога падпарадкавання Верхнядзвінск — Асвея.

Remove ads

Назва

Назва паселішча паходзіць ад назвы ракі Сар’янкі (раней Сар’і), на якой паселішча ўзнікла.

Назва ракі Сар’я старабалцкага паходжання, адпачатная форма назвы — *Sarija.

Гідранімічныя аналагі — літоўская рачная назва Saria, пруская Sar-ape[2]. Яны звязаныя з індаеўрапейскім коранем *ser- / *sor- «цячы», вытворныя якога з цягам часу зніклі з балцкай лексікі, саступіўшы месца сінонімам[3][4].

Корань пашыраны з дапамогай балцкага гідранімічнага пашыральніка -ij-, як у балцкіх рачных назвах тыпу Vilkijà, Juodijà, *Īlijā (> Ілія). У сучаснай літоўскай мове ў гэтага пашыральніка, раней шматфункцыйнага, захавалася функцыя ўтвараць зборныя назоўнікі (vyras «муж; мужчына» — vyrijà «мужчыны; мужы, мужжо»)[5]. Блізкі яму пашыральнік -ej- у рачных назвах тыпу Бабруя, Мярэя.

Значэнне назвы Сар’я можна прыблізна перадаць як «Цякучая, плыткая (рака)».

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касцёл. А. Карманскі, XIX ст.

Сар’я належала магнацкаму роду Сапегаў, у адным пісьме якіх і было першае згадванне горада ў 1506 годзе. У 1753 годзе яна была выкуплена Лапацінскімі.

Перад вайной, у вёсцы жыло 193 чалавекі ў 34 дварах[6].

Thumb
Ігнацій Лапацінскі

У 1772 годзе Росіцу ўключыла ў свой склад Расійская імперыя, знаходзілася ў Дрысенскім павеце Віцебскай губерні. У 1850 годзе (па іншых сведчаннях — у 1852 годзе) Ігнат Дамінік Лапацінскі пачаў будаўніцтва ў Сар’і каменнай рыма-каталіцкай царквы, якая, па некаторых звестках, была асвечана ў 1857 годзе. У 1865 годзе, пасля паўстання 1863—1864 гадоў, царква была канфіскавана ўладамі «за хараство» («за великолепие») і перададзена РПЦ.

У жніўні 1941 — чэрвені 1942 гадоў у ваколіцах вёскі дзейнічала камуністычнае падполле, члены якога ў сувязі з пагрозай выкрыцця, пайшлі ў лес[7]. У лютым 1943 года вермахтам войскамі былі спалены 34 дамы, забіта 69 чалавек[6].

У 19241954 гадах і з 1973 года цэнтр сельсавета[8].

У 1989 годзе храм вярнулі рыма-каталікам, але ў 1990 годзе храм быў зноў перададзены РПЦ, а парафія была перайменованна на Успення Прасвятой Багародзіцы (на 2009 год налічваў усяго 600 чалавек). Праз год у касцёле аднавіліся набажэнствы.

Па прадстаўленні Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў пастановай Савета Міністраў СССР ад 27.09.1990 г. храм быў вернуты ў бясплатнае карыстанне зарэгістраванай каталіцкай суполцы. Але з кастрычніка 1990 года касцёл выкарыстоўваецца суполкай РПЦ у вёске Сар’я.

У 2008 годзе Сар’я атрымала афіцыйны статус аграгарадка.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1863 год — 379 чалавек;
  • 1999 год — 564 чалавекі;
  • 2009 год — 514 чалавек.

Прадпрыемствы і арганізацыі

На тэрыторыі аграгарадка размешчаны КУВСХП «Дрысенскі», у якім працуе 178 чалавек. Гаспадарка спецыялізуецца на малочна-раслінаводчым кірунку. У Сар’і знаходзяцца Дом культуры, філіял Асвейскай музычнай школы, філіял ААТ «Беларусбанк».

Дзейнічае рэгулярнае аўтобусная паведамленне з Верхнядзвінскам і па мясцовым напрамках.

Славутасці

Thumb
Сар’я, Напалеон Орда, XIX ст.
Remove ads

Славутыя ўраджэнцы

Remove ads

Зноскі

  1. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 512.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. P. 291.
  3. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 40-41.
  4. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T.1. Vilnius, 1996. С. 80-83.
  5. Сарья (руск.)
  6. Шымук, Б. Сар’янскае патрыятычнае падполле / Барыс Шымук // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0214-8. — С. 231.
  7. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  8. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 22. — 680 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-012-2.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads