Абрам Ільіч Вайнштэйн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абрам Ільіч Вайнштэйн (7 красавіка 1916, Мінск — 8 лютага 1990) — беларускі жывапісец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 7 красавіка 1916 года ў Мінску. У 1931—1934 гадах вучыўся ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай акадэміі мастацтваў у Ленінградзе, дзе яго настаўнікам быў В. Арэшнікаў[1].
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. З 1951 года — удзельнік мастацкіх выставак[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1959 года[1].
Памёр 8 лютага 1990 года[1].
Творчасць
Працаваў у галіне станковага жывапісу, пераважна ў жанрах партрэта і карціны. Асноўныя творы: кампазіцыі «У шпіталі», «У вясковай краме»; партрэты рабочага М. Каменскіх, тынкоўшчыка Л. Такарэвіча, артысткі Л. Рачко, Героя Савецкага Саюза С. Харламава, хірурга В. Каляды, чыгуначніка С. Аляксеенкі, групавы партрэт старых бальшавікоў П. Вяршыніна, М. Марцьянава, Т. Каравікова[1].
Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, а таксама ў фондах БСМ[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads