Авіяўдар па консульстве Ірана ў Дамаску (2024)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Авіяўдар па консульстве Ірана ў Дамаску (2024)map
Remove ads

1 красавіка 2024 года каля 17:00[5] ВПС Ізраіля атакавалі іранскае консульства ў г. Дамаск (Сірыя). Будынак быў знішчаны. Іранскі пасол Хасейн Акбары сцвярджаў, што дыппрадстаўніцтва абстраляна шасцю ракетамі з самалётаў F-35[6].

Хуткія факты Авіяўдар па консульстве Ірана ў Дамаску, Краіна ...

Пры ўдары загінулі 16 чалавек[7][8]: 7 членаў Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), 1 прадстаўнік Хезбалы, 5 праіранскіх апалчэнцаў, іранскі саветнік, 2 грамадзянскія асобы. Як мяркуецца, галоўнай мэтай быў камандуючы спецпадраздзяленнем Кодс брыгадны генерал Махамад Рэза Захедзі, які загінуў пры бамбардзіроўцы[9].

Міністр замежных спраў Сірыі Фейсал Мекдад рашуча асудзіў авіяўдар, назваўшы яго тэрактам[10]. Прэс-сакратар МЗС Ірана Насер Канаані адзначыў, што ўдар па консульстве з’яўлецца грубым парушэннем Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах 1961 года і заклікаў міжнародную супольнасць і ААН прыняць неабходныя меры[11][12]. Ізраільскі бок першапачаткова адмовіўся ад каментароў[13], але пазней заявіў, што дадзены аб’ект не быў консульствам[14].

Рэгіянальнае камандаванне сіл «Кудс» паабяцала беспрэцэдэнтны ўдар у адказ[15].

Бамбардзіроўку асудзілі ААН[16], Кітай[17], Расія[18], Катар[19], Аман[20], Саудаўская Аравія[21], Пакістан[22] і іншыя.

Інцыдэнт супаў з нацыянальным святам Ірана — Днём Ісламскай Рэспублікі Іран.

13 красавіка Іран і яго саюзнікі нанеслі магутны ўдар балістычнымі ракетамі і дронамі па ізраільскай тэрыторыі.

Remove ads

Заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads