Ірана-ізраільскі канфлікт (2024)
Канфлікт паміж Іранам і Ізраілем From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірана-ізраільскі канфлікт 2024 года — канфлікт паміж Іранам і Ізраілем. Разгортваецца на фоне вайны ў Газе. Падзеі пачаліся пасля таго, як ізраільская авіяцыя разбамбіла іранскае консульства ў Дамаску (Сірыя). У адказ Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) нанёс удар па тэрыторыі праціўніка з выкарыстаннем дронаў і ракет[6][7].
Remove ads
Перадгісторыя
Раней паміж дзвюма краінамі праходзіў проксі-канфлікт[8]. Іранцы аказвалі падтрымку ўсім антыізраільскім сілам: шыіцкім апалчэнням Лівана і палесцінскім групоўкам. Ізраільцяне, у сваю чаргу, садзейнічалі баевікам «Арганізацыі маджахедаў іранскага народа», наносілі авіяўдары па іранскіх саюзніках у Сірыі і забівалі іранскіх навукоўцаў-ядзершчыкаў[9].
7 кастрычніка 2023 года баевікі ХАМАС з тэрыторыі сектара Газа ўварваліся ў Паўднёвы Ізраіль. Аперацыя праводзілася пры актыўнай падтрымцы Ірана[10][11]. Акрамя таго, саюзная Тэгерану ліванская групоўка «Хезбала» пачала напады на Паўночны Ізраіль[12].
Remove ads
Ход падзей
1 красавіка 2024 года ў выніку ізраільскага авіяўдару было разбурана іранскае консульства ў Дамаску (Сірыя), загінулі 16 чалавек, у тым ліку высокапастаўлены супрацоўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), брыгадны генерал Махамад Рэза Захедзі.
ЗША, Францыя, Германія і Вялікабрытанія папярэдзілі афіцыйны Тэгеран, што не варта нападаць на Ізраіль, бо такі напад будзе сур’ёзнай эскалацыяй і можа прывесці да ваеннага адказу Захаду[13][14][15]. На гэтым фоне Саудаўская Аравія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Аман і Кувейт распачалі крокі, каб перашкодзіць амерыканцам выкарыстоўваць свае базы на іх тэрыторыях для магчымых акцый супраць іранскага боку[16][17].
Днём 13 красавіка ваенна-марскія сілы Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі захапілі ў Армузскім праліве кантэйнеравоз MSC Aries, які належаў ізраільскаму мільярдэру[18][19].
Увечары каля 22 гадзін[20] у бок Ізраіля запушчана некалькі сотняў беспілотнікаў Shahed 136 і балістычных ракет. Атака праводзілася ў некалькі хваляў з тэрыторый Ірана, Лівана і Ірака[6]. Праіранскія групоўкі па ўсім Блізкім Усходзе таксама запусцілі ракеты па тэрыторыі праціўніка[21]. Сярод цэляў былі ваенныя аб’екты і іншая інфраструктура[22]. Паводле ацэнак ізраільскіх чыноўнікаў, запушчана каля 100 дронаў[23].
Крыніца ў ізраільскіх Узброеных сілах паведаміла, што нападам падвергліся толькі ваенныя аб’екты[24]. Між тым, пасля стала вядома, што праз абстрэл была цяжка параненая 10-гадовая бедуінская дзяўчынка ў раёне Арада і яшчэ адна дзяўчынка сямі гадоў. Усяго больш за 30 чалавек атрымалі траўмы[25].
Адразу ж пасля пачатку атакі ізраільскі прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху выступіў са зваротам да народа і даў абяцанне «спакойна і рашуча» абараніць краіну ад любой пагрозы[20]. Па ўсёй тэрыторыі Ізраіля была абвешчаная паветраная трывога[26]. Ноччу 14 красавіка іарданскія сістэмы СПА, знішчальнікі ВПС ЗША, ВПС Іарданіі[27], ВПС Вялікабрытаніі і ВПС Ізраіля пачалі перахоп дронаў[28].
19 красавіка ў 5:23 раніцы Ізраіль нанёс удары па некалькіх аб’ектах у Іране[29]. Большасць трапленняў адбылося ў горадзе Кахджаварэстан, паблізу Ісфахана[30]. Горад прымыкае да 8-й базы ВПС[31]. Дзяржаўныя СМІ Ірана паведамілі, што ізраільскія беспілотнікі над рэгіёнам былі збітыя сіламі СПА[32].
Увечары 1 кастрычніка Іран нанёс ракетны ўдар па Ізраілю. У ходзе ўдару былі выкарыстаныя каля 200 балістычных ракет, уключаючы гіпергукавыя ракеты «Фатах-1» і «Фатах-2», якія атакавалі цэлі па ўсёй тэрыторыі Ізраіля[33][34][35]. 26 кастрычніка Ізраіль нанёс удары ў адказ[36].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads