Адміністрацыйны будынак па вуліцы Крупскай, 3 (Горкі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адміністрацыйны будынак — будынак у г. Горкі, размешчаны па вул. Крупскай, 3. Помнік эклектычнай архітэктуры.
Пабудаваны у канцы 19 ст. з цэглы. Цяпер тут размяшчаецца Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей.
Remove ads
Архітэктура
Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак пакрыты вальмавым дахам, пад якім праходзіць шматслойны карніз з лякальнай цэглы. Галоўны фасад сіметрычны, з неглыбокімі рызалітамі па баках, дзе размешчаны ўваходы. Кожны з уваходаў вылучаны 2 канеліраванымі паўкалонамі з карынфскімі капітэлямі. Над высокім ганкамі здоблены казыркі на фігурных чыгунных кранштэйнах. Над рызалітамі і ў цэнтры атыкавыя сценкі, дэкарыраваны лепкай у выглядзе лісцяў аканта і вазамі па баках. Высокія лучковыя аконныя праёмы ў цэнтры акаймаваны паўкалонкамі з канелюрамі і іаначнымі капітэлямі. Замковыя камяні ў ліштвах аздоблены лісцямі аканта. Сістэма планіроўкі калідорная з двухбаковым размяшчэннем памяшканяў.
Remove ads
Літаратура
- 867. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Адміністрацыйны будынак па вуліцы Крупскай, 3 (Горкі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Адміністрацыйны будынак па вуліцы Крупскай, 3 (Горкі) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads