Адольф Эдуард Казімір Жазеф Марцье
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адольф Эдуард Казімір Жазеф Марцье (фр.: Adolphe Édouard Casimir Joseph Mortier, герцаг дэ Трэвізо, фр. Duc de Trévise, 13 лютага 1768 — 28 ліпеня 1835) — маршал Францыі.
Паступіў на службу ў 1791 годзе. У 1804 годзе зроблены маршалам. Да 1811 Марцье камандаваў корпусам на Пірынейскім паўвостраве, а ў 1812 годзе яму даверылі начальства над маладой гвардыяй. Пасля заняцця Масквы быў прызначаны яе губернатарам, і пасля сыходу адтуль французаў падарваў па загадзе Напалеона частку крамлёўскіх сцен.
У 1814 годзе Марцье ўдзельнічаў у абароне і здачы Парыжа.
Пасля падзення Імперыі Марцье быў прызначаны пэрам Францыі, але ў 1815 годзе перайшоў на бок Напалеона, за што, а галоўнае — за аб'яву незаконным прысуду над маршалам Неем, быў Другой рэстаўрацыяй пазбаўлены звання пэра (яно вернута яму ў 1819 годзе).
Remove ads
Зноскі
- Adolphe, Edouard, Casimir, Joseph Mortier // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Edouard Adolphe Casimir Joseph Mortier // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Edouard Adolphe Casimir Joseph Mortier duc de Trevise Mortier // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Мортье Эдуар Адольф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads