Адыша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арыса (англ.: Orissa), з 2011 г. афіцыйная назва Адыша (англ.: Odisha, орыя ଓଡ଼ିଶା)[3] — штат на ўсходзе Індыі на ўзбярэжжы Бенгальскага заліва. Займае 9-е месца сярод штатаў па плошчы (155 820 км²) і 11-е па насельніцтву (36,7 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Бхубанешвар.
Remove ads
Геаграфія
Унутраныя раёны штата гарыстыя, слаба заселеныя. Прыбрэжная зона і дэльта ракі Маханадзі вылучаюцца ўрадлівай глебай. Вільготны даждлівы клімат дазваляе збіраць два ўраджаі ў год. Частыя моцныя цыклоны.
Эканоміка
Вялікія залежы мінеральнай сыравіны. Здабыча карысных выкапняў, выплаўка сталі, алюмінію. Адносна развітая прамысловая і транспартная інфраструктура. Штат — адзін з цэнтраў інфармацыйнай індустрыі Індыі.
Насельніцтва
Пераважная большасць насельніцтва спавядае індуізм (больш за 95 %), ёсць хрысціяне і мусульмане (па 2 %).
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads