Адэскі нацыянальны марскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адэскі нацыянальны марскі ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Адэсе.
Remove ads
Гісторыя
Універсітэт быў заснаваны ў чэрвені 1930 года як Адэскі інстытут інжынераў воднага транспарту. У 1945 годзе ён быў перайменаваны ў Адэскі інстытут інжынераў марскога флоту. Пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 29 жніўня 1994 года інстытут быў перайменаваны ў Адэскі дзяржаўны марскі універсітэт. Указам Прэзідэнта Украіны ад 26 лютага 2002 года ўніверсітэту быў нададзены статус нацыянальнага.
Структура
- Факультэт водатранспартных і шэльфавых збудаванняў
- Факультэт суднабудаўніцтва, інфармацыйных тэхналогій і сістэматэхнікі
- Факультэт партавога інжынірынгу
- Інстытут марскога флоту
- Інстытут марскога бізнесу
- Марскі гуманітарны інстытут
- Факультэт па рабоце з замежнымі студэнтамі
- Чарнаморскі марскі каледж
Спасылкі
- Афіцыйны сайт установы Архівавана 27 лістапада 2020.
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads