Ажыка дуброўная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Ажыка дуброўная
Remove ads

Ажы́ка дуброўная[1][2], Ажыка белаватая (Luzula luzuloides) — від кветкавых раслін роду Ажыка (Luzula) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна 30—60 см вышынёй. Расліна ўтварае дзёран. Верхняе лісце даўжэй суквецця ці роўнае яму, не шырэй за 4 мм. Суквецці з няроўнымі галінкамі, досыць шматлікімі. Кветкі на галінках сабраны па 2—5 у галоўкі. Лісточкі калякветніка ланцэтныя, вострыя, белыя[2].

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў Еўропе, акрамя ўсходу і астравоў; натуралізаваны ў Вялікабрытаніі, Фінляндыі, Нарвегіі, усходняй Канадзе і на ўсходзе ЗША[3][4][5].

На тэрыторыі Украіны від расце ў лясах — у Карпатах[2].

Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[6].

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads