Айзік Платнер

яўрэйскі пісьменнік (1895—1961) From Wikipedia, the free encyclopedia

Айзік Платнер
Remove ads

А́йзік Пла́тнер або Ісак Ха́імавіч Пла́тнер (ідыш: אײַזיק פּלאַטנער‎; 17 лістапада 1895(1895-11-17), Саколаў Падляскі, Мазавецкае ваяводства26 ліпеня 1961(1961-07-26), Паланга) — яўрэйскі паэт і перакладчык. Пісаў на ідышы.

Хуткія факты Айзік Платнер, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і краўца ў Саколаве Падляскім. Вучыўся ў хедары і ешыве, але з 11 гадоў вымушаны быў кінуць вучобу, каб дапамагаць бацьку ў працы. Да 1915 года працаваў краўцом у розных майстэрнях Саколава Падляскага, у 1915—1918 гадах — на швейнай фабрыцы ў Літве[1]. Першыя вершы, напісаныя на ідыш, былі надрукаваныя ў «Варшаўскім альманаху» ў 1918 годзе. Удзельнічаў у дзейнасці сацыялістычнай партыі Паалей Цыён.

У 1918 годзе, паводле іншых звестак у 1921 годзе, эміграваў у ЗША. У 1919 годзе дэлегат канферэнцыі Паалей Цыёна ў Вене, далучыўся да левага крыла партыі. У 1920 жыў у Коўні, прымаў удзел у рэдагаванні партыйнай газеты «Арбетэр цайтунг». Яго заахвочваў пісаць вершы крытык Баал-Махшовес[2]. Пасяліўся ў Чыкага, потым да 1923 года працаваў краўцом на швейнай фабрыцы ў Нью-Ёрку. Скончыў там яўрэйскую настаўніцкую семінарыю ў 1927 годзе. У 1927—1932 гадах настаўнічаў у школах пры Інтэрнацыянальным рабочым ордэне (IWO), быў літаратурным супрацоўнікам нью-ёркскай камуністычнай газеты «Морген-фрайгайт»[1].

Thumb
Айзік Платнер з жонкай Дорай і дачкой Джэсікай. Менск, 1938

Член камуністычнай партыі, літаратурных аб’яднанняў Юніён-сквер і Пралетпэн.

У 1932 годзе ў складзе групы заходніх пісьменнікаў наведаў Савецкі Саюз. Атрыманыя ўражанні прывялі да таго, што ў канцы 1932 года Платнер прыехаў з сям’ёй у Менск. Працаваў літаратурным работнікам у яўрэйскай рэдакцыі Беларускага радыёкамітэта да 1937 года. У 1937—1941 гадах літаратурным рэдактарам у яўрэйскай газеце «Октобэр» («Кастрычнік», у часопісе «Штэрн». У 1933 годзе ў Менску выйшаў першы зборнік яго вершаў для дзяцей. Сябра Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года[1].

У час Другой сусветнай вайны Айзік Платнер эвакуіраваўся ў Саранск. Працаваў у калгасе, на радыё[1]. Пасля пераехаў у Яраслаўль. У Мінск вярнуўся ў 1944 годзе па вызваленні горада.

Thumb
Турэмнае фота

Трапіў пад палітычныя рэпрэсіі. 8 чэрвеня 1949 года Платнер арыштаваны. Прыгавораны Асобай нарадай 22 красавіка 1950 года паводле абвінавачванняў артыкуламі 63-1, 72а, 76 Крымінальнага кодэкса БССР — «шпіянаж і антысавецкая нацыяналістычная дзейнасць» да 25 гадоў папраўча-працоўных лагераў з канфіскацыяй маёмасці. Адбываў тэрмін паводле розных звестак у Азярлагу (Брацк) або Тайшэце. Вызвалены ў 1956 годзе. Рэабілітаваны 30 студзеня 1956 года.

Па вяртанні ў Мінск ён быў адноўлены ў Саюзе пісьменнікаў, на ідышы публікаваўся ў варшаўскай газеце «Фолкс-шціме», у маскоўскім «Савеціш геймланд». У яго выходзілі зборнікі на беларускай і рускай мовах, яго вершы перакладалі на польскую і чэшскую мовы.

У апошнія гады пісаў кнігу пра забітых яўрэйскіх пісьменнікаў, у друку з’явіліся асобныя раздзелы.

Памёр 26 ліпеня 1961 года ў Паланзе. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Remove ads

Творчасць

Thumb
Вокладка кнігі «Fun Amerike». Менск, 1934 г.

Першыя публікацыі ў яўрэйскім друку Польшчы за 1918 год не выяўлены. У 1920-я гады друкаваўся ў яўрэйскай перыёдыцы Коўні, Вільні, Беластока, Варшавы, ЗША. У 1930 годзе ў Нью-Ёрку выйшла першая кніга «Пра што расказвае дзень». З 1932 года друкаваўся ў менскіх яўрэйскамоўных выданнях. У 1930-я гады выйшаў шэраг яго паэтычных кніг у Менску: «Пра дзве краіны», «З Амерыкі», «Паэма пра краўцоў», кніга апавяданняў «Сярод дзяцей» і інш[1][2].

У перакладзе на беларускую мову выйшлі кнігі: «Сваёй краіне», «Соль жыцця», «Мой агарод», «Дар сэрца». Аўтар вершаў для дзяцей, перакладаў з англійскай і нямецкай моў. Асобнымі выданнямі выходзілі яго творы ў перакладах на рускую і балгарскую мовы[3].

Remove ads

Бібліяграфія яўрэйскай мовай

  • «Пра што расказвае дзень». Нью-Ёрк, 1930
  • «Пра дзве краіны» (паэзія). Менск, 1933
  • «З Амерыкі: Вершы». Менск, 1934
  • «Паэма пра краўцоў». Менск, 1935
  • «Сярод дзяцей: Апавяданні». Менск, 1938
  • «Песня маці: Паэма». Мінск, 1940
  • «Сонца на парозе» (вершы). Мінск, 1940
  • «З любоўю і верай: Паэма». Мінск, 1947
  • «Самае дарагое: Апавяданні». Мінск, 1948

Творы ўключаліся ў хрэстаматыі, падручнікі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads