Алег Аркадзьевіч Тарыкаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алег Аркадзьевіч Тарыкаў (9 красавіка 1938(1938-04-09), Мікулічы[d], Віленскае ваяводства15 студзеня 1996(1996-01-15)) — беларускі краязнавец.

Хуткія факты Алег Аркадзьевіч Тарыкаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 9 красавіка 1938 года ў в. Мікулічы, што каля вёскі Жабінка (цяпер — у Глыбоцкім раёне ў сялянскай сям’і.

Скончыў Глыбоцкае электрамеханічнае вучылішча № 12 (1957), накіраваны на працу ў горад Кустанай (Казахская ССР). Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Інжынер-энергетык» (1965). З 1965 года працаваў у Гомелі на заводзе «Гідрапрывад» па сваёй спецыяльнасці. З 1975 года працаваў у навукова-даследчым інстытуце ў Мінску, з 1982 года — галоўны энергетык Маладзечанскай мэблявай фабрыкі.

Памёр 15 студзеня 1996 года.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Апроч асноўнай працы займаўся літаратурнай і краязнаўчай дзейнасцю. Працаваў у мясцовых архівах, у архівах Вільні, Ленінграда. Друкаваўся ў перыядачных выданнях па пытаннях краязнаўства і гісторыі Беларусі. Склаў радавод (з 18 ст.) сваёй сям’і. Пісаў вершы і байкі. У 1989 годзе ў выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга «Северные», успаміны камандзіра партызанскага атрада спецыяльнага прызначэння ад НКДБ БССР Максіменкі П. М.[1], літаратурны запіс якой зрабіў А. А. Тарыкаў. Аўтар кнігі «Зарніцы ў глыбінях азёр», прысвечанай Глыбочынне.

Remove ads

Узнагароды

  • Ганаровая грамата Глыбоцкага раённага Савета народных дэпутатаў (1993).

Зноскі

  1. «Северные»: Воспоминания командира (партизан. отряда спец. назначения от НКГБ БССР о подпольщиках Глубокского р-на Вилейс. обл.) / П. Н. Максименко; (Лит. запись О. А. Тарикова), 156,(2) с., (2) л. ил. 21 см, Минск Беларусь 1989.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads