Глыбокае (гміна)

гміна ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гміна Глыбокае (польск.: Gmina Głębokie) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Сядзіба размяшчалася ў Глыбокім (4514 жых. у 1921 годзе[1]), якое з’яўлялася асобнай гарадской гмінай[2].

Хуткія факты Глыбокае, Краіна ...

У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Глыбокае ўваходзіла ў склад Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дзісенскім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі[3], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства.

11 красавіка 1929 года ў склад гміны Глыбокае перададзены часткі гмін Докшыцы, Порплішча, Норыца і скасаванай гміны Верхняе, у той час як часткі гміны Глыбокае перададзены ў склад гмін Пліса, Порплішча i Залессе, а з часткі гміны створана новая гміна Галубічы[4][5]. 10 лістапада 1933 года частка гміны Глыбокае (у тым ліку калонія Глінішча i маёнтак Глыбокае) уключана ў склад Глыбокага[6].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Remove ads

Зноскі

  1. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  3. Dz. U. z 1929 r. Nr 14, poz. 119 (гміна Норыца)
  4. Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 224 (астатнія гміны)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads