Алег Вацлававіч Лукашэвіч

беларускі кінарэжысёр і фатограф From Wikipedia, the free encyclopedia

Алег Вацлававіч Лукашэвіч
Remove ads

Алег Вацлававіч Лукашэвіч (27 сакавіка 1972, Ляхавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі тэлевядучы, рэжысёр , журналіст, фатограф, выдавец , грамадскі дзеяч.

Хуткія факты Алег Лукашэвіч, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Са снежня 1994 года пачаў працаваць на беларускім тэлебачанні. У 1995 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1996 годзе паспяхова прайшоў навучанне па спецыяльнасці — аператар і рэжысёр тэлебачання ў Міжнародным адукацыйным цэнтры «CIRNEA» у Парыжы.

Алег Лукашэвіч стаў першым беларускім журналістам, акрэдытаваным на Міжнародным Канскім кінафестывалі ў маі 1996 года. Пастаянныя акрэдытацыі на прэстыжных міжнародных кінафестывалях у Канах, Берліне і Венецыі дазволілі Лукашэвічу непасрэдна мець зносіны з зоркамі першай велічыні. Ён праінтэрв’юіраваў шматлікіх класікаў сусветнага кіно, сярод іх: Пітэр Грынуэй, Вім Вендэрс, Пол Верховен, Кшыштаф Занусі, Такэсі Кітана, Катрын Брэя, Мікіта Міхалкоў, Педра Альмадовар, Кен Лоўч, Анджэй Вайда, Аляксандр Сакураў і інш.

Thumb
Алег Лукашэвіч і кінарэжысёр Пол Верхувен, Венецыянскі кінафестываль, верасень 2007 года

П’ер Кардэн, Карл Лагерфельд, Патрысія Каас, Джулія Орманд, Шэран Стоўн, Эмануэль Беар, Азія Арджэнта — гэта няпоўны спіс знакамітасцей, з якімі сустракаўся Алег Лукашэвіч.

Па яго ініцыятыве і запрашэнні ў лютым 2001 і верасні 2002 года Мінск з прэм’ернымі паказамі наведаў сусветна вядомы кінарэжысёр Кшыштаф Занусі.

У лістападзе 2005 года ўзначальваў Журы кінапрэсы на XII Міжнародным Мінскім кінафестывалі «Лістапад».[2]

З чэрвеня 2001 года Лукашэвіч узначальвае творчае аб’яднанне Першага тэлеканала. Ён стварыў шэраг тэлепраектаў («Новая калекцыя», «Наша спадчына», «Знята!», «Эпоха»). З 2003 года сумесна з Аляксандрам Аляксеевым рэалізуе мастацкі праект «Спадчына Беларусі», які ўключае правядзенне фотавыстаў, выданне альбомаў, вытворчасць тэлевізійных фільмаў і праграм.[3]

З лістапада 2010 года Алег Лукашэвіч з’яўляецца членам Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.[4] Сумесна з Аляксандрам Аляксеевым арганізаваў адкрыццё першага Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь на 64-м Канскім кінафестывалі. У маі 2011 стаў кіраўніком Нацыянальнага павільёна.[5] У 2012 прыступіў да працы над дакументальна-асветніцкім праектам «Мастакі Парыжскай школы. Ураджэнцы Беларусі». У маі 2014 года адбылася прэм’ера цыкла з 9 фільмаў. Музыку да праекта прадаставіла Мадонна, з ёй было падпісана пагадненне. У 2016—2017 гг. стварыў 10 фільмаў з цыкла «Сучаснае мастацтва Беларусі», у студзені-лютым 2018 г. адбылася прэм’ера праекта на тэлеканале «Беларусь-3».

Remove ads

Фільмаграфія

  • 2006 — «Эпоха Марка Шагала»[6], «Прападобная Еўфрасіння Полацкая», «Луіс Маер. Леў Галівуду»[7], «Станіслаў Аўгуст Панятоўскі»;
  • 2007 — «Тадэвуш Касцюшка. Вяртанне героя»[8];
  • 2008 — «Адам Міцкевіч», «Ігнат Дамейка»[9];
  • 2009 — «Мікалай Судзілоўскі-Русель»[10] «Кшыштаф Занусі. Майстру — 70!»[11];
  • 2010 — «Барыс Забораў. Доўгая дарога дамоў», «Знакаміты-невядомы. Іван Хруцкі», «Радзівілы. Партрэтная галерэя»[12];
  • 2011 — «Радзівілы. Нясвіжскія ўладанні. Касцёл Божага цела», «Парыжская школа. Мастакі з Беларусі», «Эпоха Максіма Багдановіча»[13];
  • 2012 — «Эпоха Напалеона Орды», «Беларускі балет. Гісторыя», «Гісторыя беларускай оперы».
Remove ads

Тэлевізійныя праекты

  • 1996—2004 «Новая калекцыя»
  • 2001—2004 «Наша спадчына»
  • 2004—2006 «Знята!»
  • 2006—2012 «Эпоха»
  • 2010 — «Зоркі 60 Берлінскага кінафестывалю», «Вынікі 63 Канскага кінафестывалю», «Зоркі 63 Канскага кінафестывалю»[14], «Зоркі 67 Венецыянскага кінафестывалю»
  • 2011 — «Вынікі 61 Берлінскага кінафестывалю», «Зоркі 61 Берлінскага кінафестывалю», «Вынікі 64 Канскага кінафестывалю», «Зоркі 68 Венецыянскага кінафестывалю», «Аляксандр Сакураў. Заваяванне Венецыі»

Выстаўкі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі»

2003 год — адкрыццё праекта ў Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску серыяй выставак:

2004 год:

  • Штаб-кватэра ЮНЕСКА ў Парыжы, Выстаўка ў гонар 50-годдзя ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА
  • У палацы Тызенгаўзаў у Паставах адкрыта ўвесь час дзеючая фотаэкспазіцыя «Спадчына Беларусі», дарунак аўтараў гораду
  • Нацыянальны музей музычных інструментаў у Рыме (Італія), выстаўка ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Італіі
  • Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

2008 год:

2010 год:

  • Мастацкі праект «Спадчына Беларусі» намінаваны на Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь 2010 года.[17]
Remove ads

Кнігі-альбомы

  • 2004 — «Спадчына Беларусі» 1-е выданне (тыраж 3000 экз.)
  • 2005 — «Спадчына Беларусі» 2-е і 3-е выданне (агульны тыраж 6000 экз.)
  • 2005 — «Спадчына Беларусі»[18] 1-е выданне (тыраж 3000 экз.)
  • 2006 — «Спадчына Беларусі» 4-е выданне (тыраж 3000 экз.)
  • 2007 — «Спадчына Беларусі. Скарбы»[19] (тыраж 3000 экз.)
  • 2007 — «Спадчына Беларусі» 5-е і 6-е выданне (тыраж 8000 экз.)
  • 2007 — «Спадчына Беларусі» 2-е выданне (тыраж 3500 экз.)
  • 2009 — «Скарбы Беларусі»[20] 1-е выданне (тыраж 3000 экз.)
  • 2009 — «Спадчына Беларусі» 3-е выданне (тыраж 3000 экз.)
  • 2010 — «Спадчына Беларусі» 4-е выданне (тыраж 5000 экз.)
  • 2013 — «Скарбы Беларусі» 2-е выданне (1000 экз.)

Агульны тыраж на чэрвень 2013 года складае 41,5 тыс. асобнікаў.

Remove ads

Узнагароды

  • 2005 — лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне»;
  • 2005 — дыплом імя Францыска Скарыны 45 Рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі»;
  • 2002, 2003, 2008 — Ганаровы дыплом і ўзнагарода імя Ежы Гедройца за добрасумленнасць і ўніверсальную веліч публіцыстыкі ў вобласці культуры;
  • 2002, 2003 — першая прэмія за серыю гістарычных праграм «Наша спадчына» (Пасольства Польшчы);
  • 2006 — дыплом пераможца і ганаровы медаль на IX Еўразійскім тэлефоруме ў Маскве за фільм «Эпоха Марка Шагала»;
  • 2009 — дыплом з адзнакай на IX конкурсе імя Ежы Гедройца за фільм «Эпоха Адама Міцкевіча»[21];
  • 2010 — намінаваны на Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь за мастацкі праект «Спадчына Беларусі»[22];
  • 2011 — дыплом пераможца VII Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» за фільм «Эпоха. Знакаміты-невядомы. Іван Хруцкі»[23];
  • 2012 — дыплом пераможца VIII Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» за фільм «Эпоха Максіма Багдановіча».
Remove ads

Зноскі

  1. ЗвяздаВыдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 94 (27704). — С. 3. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X Праверана 30 чэрвеня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13029391'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2666654'></a>
  2. Навіны «Белтэлерадыёкампанія»(недаступная спасылка)
  3. Аляксееў Аляксандр Аляксеевіч, Лукашэвіч Алег Вацлававіч. Мастацкі праект «Спадчына Беларусі».(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2013. Праверана 28 красавіка 2014.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads