Алег Мікалаевіч Варвашэня

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алег Мікалаевіч Варвашэня (нар. 27 чэрвеня 1964, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі скульптар.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1964 года ў горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці. У 1984 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1993 — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У 1993—1997 гг. стажыраваўся ў Акадэмічных майстэрнях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[1]. Вучыўся ў Г. Мурамцава, А. Арцімовіча, Л. Гумілеўскага[2]. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак з 1990 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1997 года[1].

Жыве і працуе ў Мінску[1].

Remove ads

Творчасць

Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры[1]. Матэрыял — бронза, граніт[3].

Сярод твораў: кампазіцыі «Мікеланджэла», «Нёман і Прыпяць», «Сон», «Маці», «Свабода», «Чорная», «Жаночы торс», «Мой сусед»[2], скульптура-фантан «Феміда» (г. Магілёў)[3], а таксама серыя скульптур на тэму «Аголеная»[2], «Якая ляжыць з рукой» (усе Мінск), помнікі графу С. Зорычу (у суаўтарстве, г. Шклоў Магілёўскай вобласці), У. Караткевічу (у суаўтарстве, г. Кіеў)[3].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), , а таксама ў Музеі мастацтва Зімерлі ў Нью-Джэрсі, ЗША[2], у прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Варвашэня Алег Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. 3 000 экз. ISBN 985-6427-09-6.
  2. Варвашэня Алег Мікалаевіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. ISBN 978-985-11-0574-4.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads