Алена Мікалаеўна Зубрылава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Мікалаеўна Зубрылава (укр.: Олена Миколаївна Зубрилова; нар. 25 лютага 1973) — беларуская біятланістка ўкраінскага паходжання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў г. Шостка Сумскай вобласці. З 2002 года змяніла ўкраінскае грамадзянства на беларускае і выступала за нацыянальную зборную Беларусі. У 2006 годзе спыніла сваю кар’еру ў вялікім спорце.
Рост — 161 см, вага — 62 кг. Ваеннаслужачая, трохразовая чэмпіёнка і чатырохразовая ўладальніца срэбных медалёў сусветных форумаў. Лепшы вынік на Алімпійскіх гульнях — пятае месца ў эстафеце ў Нагана. Неаднаразова ўздымалася на п’едэстал чэмпіянатаў свету, Еўропы і Кубку свету. На канец сезону 2005 года Алена Зубрылава мае дваццаць перамог у этапах Кубку свету.
Remove ads
Палітычныя погляды
Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].
Сям’я
Замужам, мае чатырохгадовую дачку Таню.
Зноскі
- Biathlon.com.ua — 2006. Праверана 27 мая 2022.
- Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads