Алеся Іванаўна Шамякіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алеся Іванаўна Шамякіна (нар. 16 чэрвеня 1961) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (2001).

Хуткія факты Алеся Іванаўна Шамякіна, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 16 чэрвеня 1961 года. Дачка пісьменніка Івана Шамякіна (1921—2004), сястра літаратуразнаўцы Таццяны Шамякінай (нар. 1948).

У 1978 годзе скончыла сярэднюю школу № 4. У 1983 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ і паступіла ў аспірантуру па кафедры беларускай літаратуры. У 2001 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме "Прырода ў ідэйна-мастацкай канцэпцыі трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»"[1].

З 16 снежня 1986 года працуе ў аддзеле выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. Пачынала малодшым навуковым супрацоўнікам, затым працавала навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам[1].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар шматлікіх артыкулаў па творчасці Якуба Коласа, П. Броўкі, М. Багдановіча, Янкі Купалы, І. Шамякіна і інш. у навуковых зборніках і часопісах[1].

Прымала ўдзел у падрыхтоўцы і выданні збораў твораў П. Броўкі, М. Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, І. Шамякіна, Я. Брыля[1].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads