Аляксандр Аляксандравіч Касцючэнка
беларускі мастак-пастаноўшчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Аляксандравіч Касцючэнка (1958 — 26 жніўня 2019, Мінск[2]) — беларускі мастак-пастаноўшчык, сцэнограф, галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Біяграфія
З дзяцінства займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва, потым у мастацкай школе. Скончыў у 1988 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 1998—2000 — слухач Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (кваліфікацыя «Менеджар-эканаміст»). У 2001—2008 — у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага (галоўны мастак), з 2009 года — галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.
Пастаянны ўдзельнік і прызёр усесаюзных і рэспубліканскіх выстаў, член Беларускага саюза мастакоў (2000).
Remove ads
Творчасць
У Вялікім тэатры оперы і балета стварыў сцэнаграфію каля 15 — ці оперных і балетных спектакляў. Сярод іх:
Балеты
- «Колазварот» А. Залятнёва
- «Папялушка » С. Пракоф’ева
- «Трыстан і Ізольда » Р. Вагнера
- «Зала чакання» А. Хадоскі
- «Метамарфозы» І. С. Баха
- «Анастасія» В. Кузняцова
Оперы
- «Царская нявеста » М. Рымскага-Корсакава
- «Набука» Дж. Вердзі
- «Макбет» Дж. Вердзі
- «Тоска » Дж. Пучыні
- «Сельскі гонар » П. Масканьі
- «Фаўст» А. Г. Радзівіла
- «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні
- «Сівая легенда» Дм. Смольскага
- «Віні-Пух» В. Пятровай
- «Сем прыгажунь» К. Караева.
У 2011 годзе ажыццявіў рэканструкцыю сцэнаграфіі выдатнага беларускага мастака Яўгена Чамадурава ў новай пастаноўцы оперы «Аіда».
Апошняй працай мастака стаў балет па матывах рамана Льва Талстога — «Ганна Карэніна» (прэм’ера ў лістападзе 2019).
Таксама афармляў спектаклі для Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. Супрацоўнічаў з многімі вядомымі рэжысёрамі, у прыватнасці з Мадэстам Абрамавым, Віталінам Баркоўскім, Аляксандрам Гарцуевым, Валянцінай Ераньковай, Вітасам Грыгалюнасам, Міхаілам Краснабаевым, Барысам Луцэнкам і інш.
Усяго ў Беларусі і блізкім замежжы аформіў больш за 50 спектакляў.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads