Аляксандр Аляксандравіч Максімчук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Аляксандравіч Максімчук (нар. 10 кастрычніка 1972, Орша) — беларускі гаспадарчы дзеяч і дэпутат.

Хуткія факты Аляксандр Аляксандравіч Максімчук, Нараджэнне ...

Біяграфія

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1972 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці[1].

Скончыў Самаркандскае вышэйшае ваеннае аўтамабільнае камандна-інжынернае вучылішча, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Служыў у Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь[1].

Працаваў у КУШВП ЖКГ «Столінскае ЖКГ»; майстрам участку «Водаканал»; начальнікам цэха «Спецаўтабаза», намеснікам дырэктара, першым намеснікам дырэктара, дырэктарам прадпрыемства; намеснікам старшыні Столінскага райвыканкама[1]. Генеральны дырэктар Брэсцкага абласнога ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі[1].

Дэпутат Столінскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання[1].

Дэлегат V, VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад горада Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ганаровай граматай Столінскага райвыканкама, граматай Брэсцкага аблвыканкама, ганаровай граматай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, нагрудным знакам «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі»[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads