Аляксандр Васілевіч Зубаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндр Васі́левіч Зу́баў (нар. 13 снежня 1936, Махачкала, цяпер Рэспубліка Дагестан, Расія) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1985), прафесар (1986)[1] і акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1996)[2].

Хуткія факты Аляксандр Васілевіч Зубаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 13 снежня 1936 года ў Махачкале. Скончыў у 1964 годзе Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «матэматыка». З 1965 года працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, з 1968 года загадчык кафедры інфарматыкі і прыкладной лінгвістыкі, з 1995 года займае пасаду прарэктара[1]. У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю[3].

Даследаванні

Вывучае праблемы лінгвістыкі тэксту, камп’ютарнай лінгвістыкі, штучнага інтэлекту, камп’ютарнага навучання. Аўтар прац «Апрацоўка на АС ЭВМ тэкстаў натуральных моў» (1977) і «Праблемы нараджэння тэксту» (т. 1—2, 1987 і 1989). Суаўтар кніг «ЭВМ аналізуе тэкст» (1989), «Асновы лінгвістычнай інфарматыкі» (т. 1—3, 1991—1993) і «Лінгвістычная інфарматыка» (1995)[1].

Узнагароды

Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1973), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008)[3]. У 1977 годзе атрымаў сярэбраны медаль ВДНГ СССР.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads