Аляксандр Міхайлавіч Саржэўскі
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Міхайлавіч Саржэ́ўскі[1] (руск.: Александр Михайлович Саржевский; 27 жніўня 1930 — 21 сакавіка 1983) — вучоны, фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1974), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Арзамас (Ніжагародская вобласць Расіі). У 1953 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР[2]. З 1955 года навуковы супрацоўнік лабараторыі люмінесцэнцыі ў Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР[2]. У 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[3]. З 1 чэрвеня 1967 года дацэнт кафедры фізічнай оптыкі, з кастрычніка 1967 года загадчык кафедры агульнай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[3].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па люмінесцэнцыі, квантавай электроніцы і нелінейнай спектраскапіі, праблемах выкладання фізікі ў вышэйшых навучальных установах. Кіраўнік навуковага напрамку па даследаванні палярызацыі люмінесцэнцыі, узаемадзеянні лазернага выпраменьвання са складанымі арганічнымі малекуламі[3].
Сярод апублікаванага:
- Анизотропия поглощения и испускания света молекулами. — Мн., 1971 (разам з А. Н. Сеўчанкам):
- Наглядность в демонстрационном эксперименте в физике (Эргоноимический подход). — Мн., 1983 (разам з В. М. Навумчыкам);
- Оптика, учебное пособие для студентов физических специальностей университетов. Т. I. — Мн.: Университетское, 1984;
- Оптика, учебное пособие для студентов физических специальностей университетов. Т. II. — Мн.: Университетское, 1986.
Remove ads
Зноскі
- Фарміраванне школы фізічнай оптыкі ў БДУ. Да 115-годдзя з дня нараджэння акадэміка А. Н. Сеўчанкі Архівавана 12 жніўня 2021. // Газета БДУ «Універсітэт»
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads