Аляксандр Пятровіч Шпак
беларускі эканаміст-распрацоўнік рынкавай рэформы сельскай гаспадаркі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Пятровіч Шпак (нар. 16 красавіка 1948, Чапаеўка, цяпер Вышгарадскі раён, Кіеўская вобласць, Украіна — 8 жніўня 2022) — беларускі эканаміст.
Аўтар навуковых прац пра ўкладанні ў сельскую гаспадарку. У 1994 годзе распрацаваў канцэпцыю, што лягла ў аснову дзяржаўнай праграмы рэфармавання сельскай гаспадаркі Беларусі шляхам пераходу да рыначнага гаспадарання. Доктар эканамічных навук (1999) і прафесар[4]. 7-ы кіраўнік «Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК» (2012—2018).
Remove ads
Біяграфія
У 1971 годзе скончыў Украінскую сельскагаспадарчую акадэмію і працаўладкаваўся навуковым супрацоўнікам у Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскагаспадарчай вытворчасці, дзе ў 1973—1976 гадах праходзіў падрыхтоўку ў аспірантуры. У 1994 годзе стаў намеснікам кіраўніка БелНДІ эканомікі і інфармацыі АПК[5]. У 2006—2008 гадах узначальваў прадпрыемства «БелНДІ ўкаранення новых формаў гаспадарання ў АПК» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі да яго ўключэння ў склад «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК», дзе заняў пасаду намесніка кіраўніка. У 2012—2018 гадах узначальваў «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК». З 2019 года працаваў тамсама загадчыкам аддзела эканамічнага рэгулявання.
Remove ads
Зноскі
- Звязда — Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 70 (27680). — С. 6. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X; 1990-7648 Праверана 25 ліпеня 2023.
- Беларуская энцыклапедыя — Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17. — С. 455. — ISBN 985-11-0279-2 Праверана 25 ліпеня 2023.
- Беларусь у асобах і падзеях — 2022. Праверана 25 ліпеня 2023.
- Шпак Аляксандр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 455. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads