Нацыянальны ўніверсітэт біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны ўніверсітэт біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіныmap
Remove ads

Нацыянальны ўніверсітэт біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова аграрна-тэхнічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Кіеве.

Хуткія факты Нацыянальны ўніверсітэт біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Гісторыя вучэльні бярэ свой пачатак ад сельскагаспадарчага аддзялення, якое было адкрыта 30 верасня 1898 года ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце і трансфармавалася ў 1918 годзе ў сельскагаспадарчы (агранамічны) факультэт. На базе гэтага факультэта ў 1922 годзе ў структуры КПІ быў створаны Кіеўскі сельскагаспадарчы інстытут, які з 1923 года стаў самастойнай вышэйшай навучальнай установай. У 1930-1934 гадах на базе Кіеўскага сельскагаспадарчага інстытута сфармаваліся і пачалі сваю дзейнасць Кіеўскі агранамічны інстытут, Кіеўскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, Кіеўскі аграінжынерні інстытут цукровай прамысловасці і Аграэканамічны інстытут, пасля рэарганізаваны ў самастойныя навукова-даследчыя інстытуты і факультэты.

У 1930 годзе лясны факультэт Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута аб'ядналі з лесаінжынерным факультэтам Кіеўскага сельскагаспадарчага інстытута - у выніку ўтварыўся Украінскі лесатэхнічны інстытут, які ў гэтым жа годзе быў рэарганізаваны ў Кіеўскі лесагаспадарчы інстытут. У 1954 годзе Кіеўскі сельскагаспадарчы інстытут быў аб'яднаны з Украінскім лесагаспадарчых інстытутам у адзіную навучальную ўстанову — Украінскую ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга сельскагаспадарчую акадэмію. У 1956-1962 гадах Украінская сельскагаспадарчая акадэмія ўваходзіла ў склад Украінскай акадэміі сельскагаспадарчых навук як яе вучэбная частка. У 1957 годзе ў яе структуру ўведзены Кіеўскі ветэрынарны інстытут, які бярэ свой пачатак з ветэрынарнага факультэта КПІ, вылучанага ў 1921 годзе ў самастойную вышэйшую навучальную ўстанову — Кіеўскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут, ад якога ў 1930 годзе аддзяліўся Кіеўскі ветэрынарны інстытут. З 1962 года Украінская сельскагаспадарчая акадэмія перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.

Remove ads

Структура

Вучэбна-навуковыя інстытуты

  • Інстытут энергетыкі, аўтаматыкі і энергазберажэння
  • Інстытут лясной і садова-паркавай гаспадаркі
  • Інстытут бесперапыннай адукацыі і турызму

Факультэты

  • Аграбіялагічны факультэт
  • Гуманітарна-педагагічны факультэт
  • Механіка-тэхналагічны факультэт
  • Факультэт абароны раслін, біятэхналогій і экалогіі
  • Факультэт аграрнага менеджменту
  • Факультэт ветэрынарнай медыцыны
  • Факультэт жывёлагадоўлі і водных біярэсурсаў
  • Факультэт землеўпарадкавання
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт канструявання і дызайну
  • Факультэт харчовых тэхналогій і кіравання якасцю прадукцыі АПК
  • Эканамічны факультэт
  • Юрыдычны факультэт

Рэгіянальныя падраздзяленні

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads