Аляксандр Расціслававіч Барташэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Расціслававіч Барташэвіч (нар. 24 лютага 1966, г. Мінск) — беларускі мастак.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 24 лютага 1966 года ў Мінску. Скончыў у 1985 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. У 1988—1991 гадах вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Удзельнік мастацкіх выставак з 1989 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года. Жыве ў г. Мінску[1].
Творчасць
Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны, пейзажа, партрэта. Асноўныя творы: карціны «Развітанне», «Камяні ў полі», «Рэквіем», «Партрэт знесенага дома», «Сон»; цыкл палотнаў «Чашы»; пейзажы «Зімовыя сады», «Веснавы пейзаж», «Яблыневы сад», «Пакінутая сядзіба»; партрэты «Вольга», «Жаночы партрэт»[1].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads