Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі
Remove ads

Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі (нар. 28 чэрвеня 1960, Каменец) — беларускі ўрач-хірург і дэпутат. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2004).

Хуткія факты Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 28 чэрвеня 1960 года ў горадзе Камянец Брэсцкай вобласці[1].  

Вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце[1] па спецыяльнасці «лячэбная справа». З другога курса пачаў займацца хірургіяй — спачатку агульнай, цікавасць да таракальнай прыйшла пазней. У складзе групы з пяці студэнтаў у канцы 1970-х — пачатку 1980-х займаўся навуковымі даследаваннямі па ўздзеянні лазерных прамянёў на гнойныя раны.

Пасля заканчэння інстытута ў 1983 годзе два гады працаваў ардынатарам у Віцебскім медыцынскім інстытуце клінічнай ардынатуры. Затым вярнуўся на малую радзіму, у 1985—1987 гадах працаваў урачом-хірургам Камянецкай цэнтральнай раённай бальніцы.

З 1987 года па 1998 год быў малодшы навуковы супрацоўнік, дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага медінстытута. Быў старшынём студэнцкага навуковага таварыства, старшынём прафсаюзнага камітэта студэнтаў[1]. З 1998 года па 2000 го загадваў аддзяленнем таракальнай хірургіі ў Віцебскім абласным анкалагічным дыспансеры. З 1 жніўня 2000 года — галоўны ўрач Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы[1].

Не раз абіраўся ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў, узначальваў пастаянную камісію па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароны насельніцтва. З 2019 года член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Камянецкага, Жабінкаўскага, Маларыцкага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[1].  

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю па спецыяльнасцях «Хірургія», «Анкалогія», «Грамадскае здароўе і ахова здароўя». Доктар медыцынскіх навук (1999), прафесар (2003). Аўтар больш за 288 друкаваных прац у айчынных і замежных выданнях[1], у т. л. трох манаграфій «Протезирование трахеи», «Трахеобронхопластические операции», курса лекцый «Доврачебная помощь при травмах и порезах». Мае 15 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, 8 рацыяналізатарскіх прапаноў.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2007), медалём «За працоўныя заслугі» (2009), ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», юбілейнай медалём «МПА СНД. 30 гадоў»[1].

Удастоены ганаровага звання «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (2014). звання «Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці»[1].  

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads