Аляксандр Уладзіміравіч Папоў (біятланіст)

Советскій і беларускі біятланіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндр Уладзі́міравіч Папо́ў (22 лютага 1965, Табольск) — савецкі, беларускі біятланіст. Выступаў за «Дынама» (Свярдлоўск), з 1989 года — за г. Мінск (Беларусь).

Хуткія факты Аляксандр Папоў, Поўнае імя ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Свярдлоўскае тэхнічнае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР (1985), Табольскую дзяржаўную сацыяльна-педагагічную акадэмію імя Дз. І. Мендзялеева (1994).

Алімпійскі чэмпіён 1988 года ў эстафеце 4×7,5 км, сярэбраны прызёр Алімпіяды 1992 года ў эстафеце 4×7,5 км. Чатырохразовы чэмпіён свету ў каманднай гонцы. Сярэбраны прызёр Кубка свету (1989) у агульным заліку. Чэмпіён Еўропы 1995 года ў эстафеце.

Чэмпіён СССР 1985 года ў гонцы на 10 км, 1987 у гонцы патрулёў на 25 км, 1986, 1988 у эстафеце. Пераможца зімовай Спартакіяды народаў СССР 1986 года.

У 1998—1999 — галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі па біятлоне. У 1999—2007 — галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне. У 2007—2010 — галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне. З 2010 года — старшы трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па лыжных гонках.

Сцяганосец алімпійскай каманды Беларусі на цырымоніі адкрыцця ЗАГ-2006 у Турыне [1].

Remove ads

Узнагароды і званні

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads