Аляксей I Вялікі Камнін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей I Вялікі Камнін
Remove ads

Аляксе́й I Вялі́кі Камні́н (грэч. Αλέξιος Α΄ Μέγας Κομνηνός; 1181, Канстанцінопаль — 1222, Трапезунд) — першы імператар Трапезундскай імперыі ў 1204—1222 гадах, заснавальнік дынастыі Вялікіх Камнінаў.

Хуткія факты імператар трапезундскі, Пераемнік ...
Remove ads

Паходжанне

Сын севастакратара Мануіла Камніна і ўнук візантыйскага імператара Андроніка I. Пасля гібелі бацькі і дзеда ў выніку перавароту 1185 года ў Канстанцінопалі, малалетняга Аляксея і яго брата Давіда таемна вывезлі ў Грузію да цёткі, царыцы Тамары.

Пасля захопу Канстанцінопаля крыжакамі ў 1203 годзе ў выгнаннікаў з’явілася магчымасць вярнуць імператарскую ўладу. Пры ваеннай падтрымцы Грузіі, Аляксей і Давід зацвердзілі сваю ўладу ў некалькіх гарадах на паўднёвым узбярэжжы Чорнага мора, і неўзабаве Аляксей абвешчаны імператарам.

Аднак пасля некалькіх паражэнняў трапезундцаў ад войск нікейскага імператара Феадора Ласкарыса і сельджукаў, Аляксей вымушаны адмовіцца ад прэтэнзій на агульнавізантыйскі сталец і прызнаць васальную залежнасць ад Канійскага султаната.

У значнай ступені таму, а таксама праз палітычны саюз з Грузіяй, даволі слабая ў ваенным плане Трапезундская імперыя на працягу двух з паловай стагоддзяў здолела захоўваць уласную дзяржаўнасць.

Remove ads

Шлюб і дзеці

У шлюбе меркавана з Феадорай Аксухінай, дачкой Іаана Камніна, прадстаўніка арыстакратычнага візантыйскага роду

  • Іаан I Аксух Вялікі Камнін (пам. 1238), імператар Трапезунда
  • дачка; у шлюбе з Андронікам I Гідам (пам. 1235), імператарам Трапезунда
  • Мануіл I Вялікі Камнін (1218 — сакавік 1263), імператар Трапезунда

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads