Аляксей Мікітавіч Трубяцкой

(пам. 1680) маскоўскі баярын і ваявода From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Мікітавіч Трубяцкой
Remove ads

Аляксей Мікітавіч Трубяцкой (1600 — 1680) — князь, рускі палітычны і вайсковы дзеяч, дыпламат. Хросны бацька цара Пятра I.

Хуткія факты Аляксей Мікітавіч Трубяцкой, Нараджэнне ...
Thumb
Разня Трубяцкога

У 1618 годзе атрымаў чын стольніка. Ваявода ў Табольску (1629), Астрахані (1633). З 1642 года — камандуючы арміяй на паўднёвай мяжы Рускай дзяржавы.

Удзельнічаў у перамовах з польскім і шведскім пасольствамі ў 1647 годзе, у сакавіку 1654 года сустракаўся з пасламі Багдана Хмяльніцкага і агаворваў умовы ўваходжання Украіны ў склад Расіі. Напачатку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1655) Трубяцкой камандаваў паўднёва-заходняй групоўкай рускай арміі, якая захапіла шэраг гарадоў і мястэчак ўсходняй часткі ВКЛ і ў Панямонні. У 1656 годзе камандаваў войскамі на шведскім фронце, пасля 10-дзённай аблогі ўзяў Юр'еў, а затым крэпасці Марыенбург і Нейгаўзен, Кексгольм і Нотэбург.

У 1659—1660 гг. узначальваў царскую адміністрацыю на Украіне, удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць гетмана І. Выгоўскага, які перайшоў на бок Рэчы Паспалітай. Камандаваў рускімі войскамі ў Канатопскай бітве. У 1662 годзе ўдзельнічаў у задушэнні Меднага бунту ў Маскве. За паспяховыя дзеянні узнагароджаны вотчынай — горадам Трубчэўскам з паветам і тытулам «валадара Трубчэўскага» (1660). Фармальна застаўшыся камандуючым войскам, Аляксей Мікітавіч не ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, заставаўся пры двары.

Remove ads

Зноскі

  1. Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4253570'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q883'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q113559915'></a>
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 543.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q125352562'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads