Амбруаз Валар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Амбруаз Валар
Remove ads

Амбруаз Валар (фр.: Ambroise Vollard; 3 ліпеня 1866, Сен-Дэні, Рэюньён — 21 ліпеня 1939, Версаль) — адзін з самых значных гандляроў творамі мастацтва (маршанаў) у Парыжы ў кан. XIX — пач. XX стст. Ён падтрымліваў як фінансава, так і маральна вялікая колькасць знакамітых і невядомых мастакоў, уключаючы Сезана, Маёля, Пікаса, Руо, Гагена і ван Гога. Быў вядомы таксама як калекцыянер і выдавец.

Хуткія факты Амбруаз Валар, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Адносіны з мастакамі

• Сезан: адным з самых гучных поспехаў Валара лічыцца яго купля работ Сезана. У абсалютна невядомага мастака за грошы ён набыў на пні ўсю майстэрню (каля 150 работ). І пасля гэтага зрабіў яму імя.
• Гаген: у той час, як мастак жыў на Таіці, адышоўшы ад цывілізацыі, маршан напісаў яму і оптам выкупіў усе зробленыя ім там працы (захапіўшы, такім чынам, практычна манаполію). А Гаген атрымаў сродкі для працягу свайго адасобленага жыцця.
• Пікаса: Амбруаз Валар меў шчыльныя кантакты з Пікаса на працягу ружовага і блакітнага перыядаў мастака, у 1901 г. ён зладзіў яго першую выставу. Але кубізм не прыняў, і разарваў супрацоўніцтва. Мастак зноў пачаў працаваць на Валара ў 1937 г., стварыўшы для яго графічны цыкл афортаў пра Мінатаўра — т.зв. «Сюіту Валара».
• Шагал: дылер падтрымаў майстра ў гады эміграцыі, даў яму заказ на ілюстрацыі Гогаля і Лафантэна. Пазней, таксама для Валара, ён будзе ілюстраваць Біблію.
Remove ads

Зноскі

1. Léonore databaseministère de la Culture.

2. Henri Louis Ambroise Vollardministère de la Culture.

3. abART Праверана 1 красавіка 2021.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads