Амерыканскае чытво

мастацкі фільм 2023 года рэжысёра Корда Джэферсана From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Амерыка́нскае чытво́» (англ.: American Fiction) — мастацкі фільм 2023 года рэжысёра Корда Джэферсана паводле рамана Персіваля Эверэта «Сціранне» 2001 года.

Хуткія факты Амерыканскае чытво, Жанры ...

Прэм’ера фільма адбылася 8 верасня 2023 года на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта, дзе ён атрымаў Прыз глядацкіх сімпатый. Прэм’ера ў абмежаваным кінапракаце адбылася 15 снежня 2023 года, а ў шырокім - 22 снежня.

Фільм атрымаў станоўчыя водгукі і сабраў 20,8 мільёна долараў[1]. Амерыканскі інстытут кінамастацтва прызнаў яго адным з 10 найлепшых фільмаў 2023 года[2]. «Амерыканскае чытво» атрымала мноства ўзнагарод, у тым ліку за найлепшы адаптаваны сцэнар на 77-й цырымоніі ўручэння прэміі Брытанскай кінаакадэміі[3].

Remove ads

Сюжэт

Афраамерыканскі пісьменнік, прафесар і выкладчык літаратуры Тэлоніус Элісан па мянушцы Монк вымушаны ўзяць адпачынак ва ўніверсітэце, бо не ўсе студэнты згодны з яго метадамі выкладання. Ён адпраўляецца наведаць сям’ю, з якой не размаўляў каля 10 гадоў. І абставіны складаюцца так, што мужчыну зараз давядзецца ўтрымліваць пажылую маці. Апошнюю (і не асоба папулярную) кнігу Монк выпусціў ужо даўно, таму, вырашыўшы як мага хутчэй і прасцей зарабіць, а таксама пажартаваць над павесткай, ён пад псеўданімам піша на эбаніксе раман, напоўнены разнастайнымі стэрэатыпамі аб чарнаскурым насельніцтве ЗША. Раптам выдаўцы праяўляюць да твора павышаную цікавасць.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads