Анатоль Іосіфавіч Валахановіч
журналіст, гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Іосіфавіч Валахановіч (17 красавіка 1939, Менск — 23 лістапада 2016) — беларускі гісторык, журналіст, краязнавец.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1961). Член Беларускага саюза журналістаў (1975). У 1961—1962 гадах настаўнік гісторыі ў вёсцы Баравое (Дзяржынскі раён), з мая 1962 года адначасова дырэктар школы ў вёсцы Паланевічы (Дзяржынскі раён), з 1964 года дырэктар школы ў вёсцы Ракашычы (Уздзенскі раён), са жніўня 1966 года дырэктар школы ў вёсцы Зенькавічы (Уздзенскі раён).
З верасня 1968 года рэдактар у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», з лютага 1975 года загадчык рэдакцыі літаратуры па гісторыі і праве выдавецтва «Навука і тэхніка» АН БССР, з мая 1996 па 2002 года старшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы.
Памёр 23 лістапада 2016 года. Пахаваны ў вёсцы Паўлаўшчына Дзяржынскага раёна[1].
Remove ads
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Пісаць і друкавацца пачаў яшчэ ў студэнцкія гады ў 1959 годзе. Даследуе праблемы гісторыі, літаратуры, культуры і краязнаўства Беларусі, распрацоўвае пытанні палітычных рэпрэсій (1920 — пачатку 1950-х гадоў), займаецца гісторыяй хрысціянства ў Беларусі і інш. Аўтар звыш 400 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў у энцыклапедычных выданнях, навуковых зборніках, матэрыялах навуковых канферэнцый, часопісах, газетах, кнігах.
Аўтар навуковых і навукова-папулярных кніг: «Дзяржынск: Гісторыка-эканамічны нарыс» (1977), «Дзержинск: Историко-экономический очерк» (1982), буклета «Первая в Белоруссии: К 50-летию организации Койдановской МТС. 1930—1980» (1980), «Дзержинщина: Прошлое и настоящее» (у сааўтарстве з А. М. Кулагіным, 1986), «Кличевщина: Историко-экономический очерк» (у сааўтарстве з І. І. Саўчанкам, 1989), «Партызанскі генерал з Амерыкі (пра начдыва I. Я. Траццяка)» (1995), «Феликс Эдмундович Дзержинский: Краткий очерк жизни и деятельности» (1997), «Споведзь у надзеі застацца жывым: Аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча» (у сааўтарстве з У. М. Міхнюком, 1999), «Графы фон Гутэн Чапскія на Беларусі» (2003), адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў кнігі «Кто есть кто в Республике Беларусь» (1999), адзін з аўтараў кнігі «Белоруский государственный университет информатики и радиоэлектроники: История в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук: 40 лет (1964—2004)», Мн. (2004), артыкулаў пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Аркадзя Куляшова, паэта і святара Андрэя Зязюлю (А. А. Астрамовіча) і інш. Нават пасля таго як В. М. Коўтун прызналася ў містыфікацыі асобы Лесі Беларускі, працягвае лічыць Л. Марозаву рэальнай асобай і піша пра яе кнігу. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі населеных пунктаў Беларусі.
Remove ads
Літаратурная творчасць
Пісаў аповесці, апавяданні, эсэ, дакументальныя нарысы, казкі.
Выбраная бібліяграфія
- Дзяржынск. Гісторыка-эканамічны нарыс. Мінск, 1977.
- Дзержинск. Историко-экономический очерк. Минск, 1982.
- Дзержинщина: Прошлое и настоящее (разам з А. М. Кулагіным). Минск, 1986.
- Партызанскі генерал з Амерыкі. Пра начдыва І. Я. Траццяка. Мінск, 1995.
- Феликс Эдмундович Дзержинский. Краткий очерк жизни и деятельности. Минск, 1997.
- Графы фон Гутэн Чапскія на Беларусі. Мінск, 2003.
Remove ads
Зноскі
- Каго страціла Беларусь у 2016 годзе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2017. Праверана 12 мая 2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads