Анатоль Уладзіміравіч Рубанаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Уладзіміравіч Руба́наў (нар. 17 лютага 1958, Мінск, БССР) — савецкі і беларускі і сацыёлаг, доктар сацыялагічных навук, прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 лютага 1958 года ў горадзе Мінску.
Выпускнік гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1981 годзе некаторы час займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ва ўніверсітэце, адкуль быў прызваны для праходжання тэрміновай вайсковай службы ў Ваенна-марскі флот СССР.
З 1985 года з’яўляўся навуковым супрацоўнікам Мінскага інстытута культуры. З 1988 года працаваў у Акадэміі навук Беларусі: спачатку Інстытуце філасофіі і права, потым — у Інстытуце сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі, з 1995 — вядучы навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. У 1988 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата філасофскіх навук на тэму «Творчая актыўнасць маладога інжынера ва ўмовах навукова-тэхнічнага прагрэсу»[1], у 1994 годзе — дысертацыю на суісканне навуковай ступені доктара сацыялагічных навук на тэму «Сацыяльны суб’ект: матывы і дзейнасць». З 1999 па 2006 гады — першы намеснік дырэктара Мінскага НДІ сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем. З лютага 2006 года па студзень 2016 года працаваў дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Са студзеня 2016 года — прафесар кафедры сацыялогіі ФФСН Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова з 2007 года — галоўны рэдактар часопіса «Філасофія і сацыяльныя навукі». Аўтар больш за 130 навуковых публікацый.
Remove ads
Сфера навуковых інтарэсаў
- Сацыялогія масавых паводзін
- Сацыялогія асобы і сацыяльнае развіццё
- Сацыялогія горада
- Сацыялогія адукацыі
- Палітычная сацыялогія
- Сацыялогія сацыяльных змен
Зноскі
- «Творчая актыўнасць маладога інжынера ва ўмовах навукова-тэхнічнага прагрэсу» (руск.) . Расійская дзяржаўная бібліятэка (21 жніўня 2017). Праверана 21 жніўня 2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads