Анатоль Франс
французскі раманіст і літаратурны крытык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анато́ль Франс[8] (фр.: Anatole France, сапраўднае імя Jacques Anatole François Thibault) (16 красавіка 1844 — 12 кастрычніка 1924) — французскі раманіст і літаратурны крытык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1921). Член Французскай акадэміі (з 1896).
Remove ads
Творчасць
Літаратурную дзейнасць пачынаў як журналіст і паэт. Дэбютам Анатоля Франса стаў томік вершаў у стылі парнаскай школы «L’Etui de Nacre» («Залатыя паэмы», 1873) і драматычная паэма «Les Noces Corinthiennes» («Карынфскае вяселле», 1876). У аповесцях «Іакаста» і «Худы кот» (абедзве 1879) выразная цікавасць да філасофіі пазітывізму, дакладных і прыродазнаўчых навук. Высокім майстэрствам адзначаны яго раманы «Злачынства Сільвестра Банара» (1881), «Таіс» (1890), «Харчэўня каралевы Гусіныя лапы» (1892), «Меркаванні пана Жэрома Куаньяра» (1893), кніга афарызмаў «Сад Эпікура» (1894), зборнікі навел «Валтасар» (1889), «Перламутравы куфэрак» (1892), «Студня святой Клары» (1895), «Кліо» (1900) і інш. Сусветную вядомасць набыла тэтралогія «Сучасная гісторыя» (1897—1901), раманы: філасофскі «На белым камені» (1904), сатырычны «Востраў пінгвінаў» (1908), гістарычныя «Богі прагнуць» (1912), «Паўстанне анёлаў» (1914), у якіх выкрываліся сацыяльна-палітычныя заганы, падзеі і норавы розных гістарычных эпох суадносіліся з тагачасным ладам. Паэтыка А.Франса адметная багаццем сатырычнай палітры, спалучэннем канкрэтна-рэалістычнага з умоўна-фантастычным, дакументальнасці з алегорыяй, біблейскімі матывамі і вобразамі, стылізацыямі старажытных легенд, хронік і мемуараў, утопіяй і антыўтопіяй. Аўтар кнігі «Літаратурнае жыццё» (т. 1-4, 1888-92, т. 5, выд. 1949), гістарычнай працы «Жыццё Жанны д’Арк» (т. 1-2, 1908), цыкла аўтабіяграфічных твораў; літаратурна-крытычных эцюдаў, філасофскіх дыялогаў, п’ес і інш. Доўгі час быў штатным храністам у французскай газеце «Temps».
Remove ads
Выбраныя цытаты
- «Іронія — гэта апошняя фаза расчаравання».
- «Выпадак — гэта псеўданім Бога, які не жадае асабіста падпісацца пад нечым».

Творы
- «Чырвоная лілея», Le lys rouge
- «Сучасная гісторыя», Histoire contemporaine
- «На белым камені», Sur la pierre blanche
- «Жыццё Жанны д’Арк», Vie de Jeanne d’Arc
- «Сад Эпікура», Le Jardin d'Épicure
Беларускія пераклады
- Богі прагнуць. Мн., 1940
- Крэнкебіль. (2-выданне), Мн., 1940
На беларускую мову асобныя творы пераклалі А. Жукоўскі, М. Блісцінаў.
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.
- Лилеева И. А. Франс // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 8.
- Anatole France
- Франс Анатоль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1978. — Т. 28 : Франкфурт — Чага. — С. 7–8. Праверана 28 верасня 2015.
- RKDartists Праверана 30 чэрвеня 2020.
- RKDartists Праверана 18 верасня 2022.
- Поўнае напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.16., Мн., 2003, С.458.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads