Анатоль Фёдаравіч Комар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Фёдаравіч Комар (у эміграцыі Ромар; 1902, Мінск — ?) — беларускі палітык, навуковец, дзеяч беларускай эміграцыі. Беларускі калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны.

Хуткія факты Анатоль Фёдаравіч Комар, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Да вайны працаваў дацэнтам Мінскага політэхнічнага інстытута. Пасля захопу Мінска немцамі, з ліпеня 1941 года працаваў у гарадской адміністрацыі. Пасля забойства Вацлава Іваноўскага, са снежня 1943 года — бурмістр Мінска[1]. Яго сакратарка выратавала Комару жыццё — знайшла падкладзеную партызанамі міну[2].

Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса (1944).

Незадоўга да прыходу Чырвонай Арміі эміграваў у Заходнюю Германію[3]. Супрацоўнічаў з рознымі антыкамуністычнымі рухамі — напрыклад, член Камітэта вызвалення народаў Расіі.

На эміграцыі змяніў прозвішча на Ромар[3].

Памёр і пахаваны ў французскай частцы Канады[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Лявон Юрэвіч.. Мемуары на эміграцыі: Крыніцазнаўчае даследаванне(недаступная спасылка). Беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат» (10 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2013. Праверана 30 сакавіка 2020.
  2. Зянон Пазняк. Мінск. Нямецкая акупацыя // Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Варшава: "АРО", 2003. — С. 70. 1 150 экз. — ISBN 9955-9337-8-Х.
  3. Зянон Пазняк. Дарога ў чужыну // Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Варшава: "АРО", 2003. — С. 108. 1 150 экз. — ISBN 9955-9337-8-Х.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads