Анатоль Ціханавіч Глаз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Ціханавіч Глаз (нар. 8 лістапада 1951, в. Калацічы, Глускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 8 лістапада 1951 года ў в. Калацічы Глускага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію з прысваеннем кваліфікацыі «Вучоны аграном-эканаміст», Мінскую вышэйшую партыйную школу па спецыяльнасці «Партыйнае і савецкае будаўніцтва».
Працоўную дзейнасць пачаў галоўным аграномам калгаса імя Чапаева Глускага раёна. Быў другім і першым сакратаром Глускага райкама ЛКСМБ, другім і першым сакратаром Магілёўскага абкама ЛКСМБ. Працаваў старшынёй выканкама Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў працоўных, першым сакратаром Бялыніцкага райкама Камуністычнай партыі Беларусі, старшынёй Бялыніцкага раённага Савета народных дэпутатаў, намеснікам генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях вытворчага аб’яднання «Бабруйскмэбля». Займаў пасады старшыні Бабруйскага райвыканкама, намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[1].
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Францыска Скарыны (2024),
- Ордэн Францыска Скарыны,
- Медаль «За працоўную доблесць»,
- медаль Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі «За ратную доблесць»,
- знак «За асабісты ўклад у развіццё культуры»,
- знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь»,
- ордэн Рускай праваслаўнай царквы Святога цэсарэвіча Дзмітрыя[2].
Сям’я
Сын — Анатоль Анатолевіч Глаз (1982 г.н.), беларускі дыпламат.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads