Анатоль Анатолевіч Глаз

беларускі дыпламат From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Анатолевіч[1][2] Глаз (нар. 31 ліпеня 1982(1982-07-31)) — дыпламат МЗС Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Анатоль Анатолевіч Глаз, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы ...
Remove ads

Біяграфія

Сын Анатоля Ціханавіча Глаза, былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена рэспубліканскага савета ГА «Белая Русь», у савецкія часы — старшыні Бабруйскага райвыканкама і першага сакратара Бялыніцкага райкама Кампартыі БССР[3].

Працаваў на дыпламатычнай службе як мінімум з 2005 г. у аддзеле Усходняй Еўропы галоўнага ўпраўлення Еўропы МЗС Беларусі[4].

З 2007 па 2009 год служыў другім і першым сакратаром пасольства Беларусі ў Італіі[4].

З 2009 па 2014 год працаваў у Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі[4].

З 2014 па 2018 год служыў старшым дарадцам пасольства Беларусі ў Італіі, дзе займаўся пытаннямі двухбаковага палітычнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння са СМІ, развіцця дагаворна-прававой базы і іншых сфер[4].

У 2018 годзе вярнуўся на працу з МЗС, займаў пасаду старшага дарадцы міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі, а 11 чэрвеня 2018 г. прызначаны начальнікам упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі (прэс-сакратаром) МЗС Беларусі[4].

14 студзеня 2025 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Турцыі[5]. 27 сакавіка 2025 года прызначаны па сумяшчальніцтве паслом у Іраку[6].

Remove ads

Прафесійная дзейнасць

На пасадзе прэс-сакратара МЗС агучваў афіцыйную пазіцыю Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку падчас разгону сілавікамі пратэстаў у 2020—2021 гг.

Крытыкаваў абмеркаванне міжнароднай супольнасцю пытанняў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі[7], у тым ліку з удзелам праціўнікаў А. Лукашэнкі[8][9].

Асуджаў міжнародныя санкцыі супраць Лукашэнкі[10][11][12], працяг мандату спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі[13].

Абвяшчаў пра ўвядзенне санкцый супраць замежных службовых асоб і зніжэнне ўзроўню кантактаў з замежнымі дыпламатамі ў адказ на дзеянні міжнароднай супольнасці ў дачыненні да Беларусі пасля падзей 2020 года[14].

У 2018 годзе агучваў заведама завышаныя звесткі аб колькасці ўцекачоў з Украіны ў Беларусі пасля ўкраінскай вайны[15].

Пасля жорсткага падаўлення пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, італьянскі бок не хацеў прымаць даверчую грамату Анатоля Глаза, як новага пасла Беларусі ў Італіі[16].

2 снежня 2021 года Анатоль Глаз быў даданы ў чорны спіс Еўрасаюза[17]. 20 снежня Глаза ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[18]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[19][20].

Remove ads

Зноскі

  1. РЕЗУЛЬТАТЫ КОНКУРСНОГО ОТБОРА СЛУШАТЕЛЕЙ МЕЖДУНАРОДНОЙ ШКОЛЫ ПО ПРОБЛЕМАМ ГЛОБАЛЬНОЙ БЕЗОПАСНОСТИ 2018 Архівавана 20 студзеня 2021. [Вынікі конкурснага адбору слухачоў Міжнароднай школы па праблемах глабальнай бяспекі 2018] — ПИР-Центр
  2. Как разобраться в непростой ситуации в Беларуси, рассказали эксперты Архівавана 31 студзеня 2021. [Як разабрацца ў няпростай сітуаціі ў Беларусі, расказалі эксперты] — АНТ, 21 жніўня 2020 г.
  3. «Закат эпохи Лукашенко обещает быть захватывающим зрелищем» [Закат эпохі Лукашэнкі абяцае быць захапляючым відовішчам] — EADaily, 15 сакавіка 2019
  4. Ответ пресс-секретаря МИД А.Глаза на вопрос ТАСС о реакции на решение Совета ЕС об утверждении третьего пакета санкций против Беларуси [Адказ прэс-сакратара МЗС А. Глаза на пытанне ТАСС пра рэакцыю на рашэнне Савета Еўрапейскага Саюза аб зацверджанні трэцяга пакету санкцый супраць Беларусі]
  5. Радыё Свабода (2 кастрычніка 2020).
  6. Francesco Battistini. Roma sospende il via libera all’ambasciatore bielorusso fedelissimo di Lukashenko (італ.). Corriere della Sera (5 чэрвеня 2021). Праверана 6 чэрвеня 2021.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads