Андрус Веэрпалу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрус Веэрпалу
Remove ads

Андрус Веэрпалу (эст. Andrus Veerpalu, нар.8 лютага 1971, Пярну, Эстонская ССР) — эстонскі лыжнік, двухразовы алімпійскі чэмпіён на дыстанцыі 15 км класічным стылем і двухразовы чэмпіён свету (30 і 15 км класічным стылем) . Спецыялізаваўся на доўгіх дыстанцыях класічным стылем.

Хуткія факты Андрус Веэрпалу, Род дзейнасці ...

Пяць разоў прызнаваўся лепшым спартсменам года ў Эстоніі (1999, 2001, 2002, 2006, 2009). Удзельнік шасці запар зімовых Алімпіяд (1992, 1994, 1998, 2002, 2006 і 2010). За кар’еру выйграў 6 этапаў Кубка свету. У 2005 годзе быў узнагароджаны прэстыжным Хольменкаленскім медалём.

Валодае эстонскай, фінскай і рускай мовамі. Рост — 182 см, вага — 73 кг. Трэнер — Маці Алавер.

Пасля перамог на Алімпіядах быў узнагароджаны ордэнам Эстонскага Чырвонага Крыжа 1-й ступені (2002) і ордэнам Белай зоркі 1-й ступені (2006). Пасля допінгавага скандалу пазбаўлены узнагарод рашэннем прэзідэнта Эстоніі 15 красавіка 2021 года.

Remove ads

Зноскі

  1. Andrus Veerpalu // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 9 лістапада 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q12361673'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads