Андрэй Вязынскі
(XIV—XV стст.) сын Івана Альгімонтавіча Гальшанскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Іванавіч Гальшанскі або Андрэй Вязынскі (каля 1365 — каля 1410) — князь з роду Гальшанскіх
Remove ads
Біяграфія
Сын князя Івана Альгімонтавіча і смаленскай князёўны Агрыпіны Святаслаўны.
Упершыню згаданы пад 1401 годам разам з бацькам («князь Іван Альгімонтавіч са сваімі сынамі, а менавіта Андрэем, Сямёнам і іншымі»).
Быў у шлюбе з друцкай княжной Аляксандрай Дзмітрыеўнай (пам. 1426). Вядомы ў асноўным трыма дочкамі, з іх старэйшая Васіліса Гальшанская была жонкай (з 1422) бельскага князя Івана Уладзіміравіча, сярэдняя Соф’я — польскага караля Ягайлы і каралевай польскай, малодшая Марыя — гаспадара малдаўскага Іліі .
Дочкі пасля смерці бацькі выхоўваліся пры двары матчынага брата друцкага князя Сямёна Дзмітрыевіча.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads