Іван Альгімонтавіч Гальшанскі
(XIV—XV стст.) намеснік кіеўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Iван Альгімонтавіч Гальшанскі, у хрышчэнні Пётр (зг. з 1379 — 1401) — вялікалітоўскі арыстакрат, найбліжэйшы радца вялікага князя літоўскага Вітаўта[5]. Фактычны пачынальнік роду князёў Гальшанскіх.
Remove ads
Біяграфія
Сын князя Альгімонта з Гальшан. Актыўны прыхільнік Вітаўта[5] ў час яго барацьбы за велікакняжацкую ўладу, двойчы суправаджаў яго ў эміграцыю ў Прусію. Першы раз гэта адбылося ў 1382 годзе, калі Вітаўт уцёк з вязніцы Ягайлы, за што апошні канфіскаваў землі Івана. Тым не менш, некалькімі гадамі пазней Іван падарыў Ягайлу залаты пояс і атрымаў свае дамены наўзамен. Другі раз Іван суправаджаў Вітаўта ў выгнанні ў 1390 годзе пад час літоўскай грамадзянскай вайны 1389—1392 гадоў.
У 1390 годзе ўзначальваў пасольства, што адвозіла ў Маскву дачку Вітаўта Соф’ю, нявесту вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча[5]. Набыццё такога саюзніка для Вітаўта на ўсходзе прымусіла Ягайлу пайсці на перамовы і падпісаць у 1392 годзе Востраўскае пагадненне.
3 1392 года адзін з набліжаных Вітаўта, уваходзіў у велікакняжацкую раду. 3 1396 — намеснік у Кіеве[5]. Атрымаў ад Вітаўта вялікія воласці Глуск і Парэчча на Пцічы, Дубровіцкае княства на Гарыні (цяпер Украіна).
Будучы каталіком, заснаваў кіеўскую дыяцэзію лацінскага абраду[6].
Пра высокае становішча Івана Гальшанскага ў Вялікім Княстве Літоўскім сведчыць яго месца сярод сведкаў Салінскага дагавора 1398 года і Віленска-Радамскай уніі[5].
Апошні раз згадваецца ў 1402 годзе, лічыцца, што памёр у тым жа годзе.
Remove ads
Сям’я
Быў жанаты з Агрыпінай (1350/2 — ?), дачкой смаленскага князя Святаслава Іванавіча і сястрой Ганны, жонкі вялікага князя Вітаўта[7].
Дзеці:
- Аляксандр Нялюб (каля 1364/6 — пасля 1406)[7];
- Барыс (каля 1368—1399)[7];
- Сямён Люты (каля 1370—1433) — намеснік у Ноўгарадзе Вялікім[6] у 1422 годзе;
- Міхаіл (каля 1372—1433) — намеснік кіеўскі[6];
- Андрэй (каля 1374 — ?);
- Юліянія (1375—1448), у шлюбе 1) з князем карачаўскім Iванам Мсціславічам Хоцетам, 2) з 1418 з вялікім князем літоўскім Вітаўтам[7];
- Ганна, паводле адной з версій, была ў шлюбе з мазавецкім князем Баляславам III[7], але імаверным лічыцца, што Баляслаў быў жанаты з Ганнай Фёдараўнай , дачкой князя Фёдара Альгердавіча і ўнучкай вялікага князя Альгерда.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads