Андрэй Іванавіч Сапега
(пам. 1611) ваявода мсціслаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Іванавіч Сапега (каля 1565—1611) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода мсціслаўскі (з 1605).
Малодшы брат вялікага літоўскага канцлера Льва Сапегі.
Remove ads
Біяграфія
У 1585 годзе дваранін караля Стэфана Баторыя. Кар’еру зрабіў дзякуючы пратэкцыі старэйшага брата — канцлера Льва Сапегі. Прынамсі, з яе ў 1588—1611 гадах быў старостам аршанскім. У 1596 годзе браў удзел у падаўленні паўстання Севярына Налівайкі. У 1600—1605 гадах кашталян віцебскі, а з 1605 — ваявода мсціслаўскі. Браў удзел у вайне з Расіяй 1609—1618 гадоў.
Адзін з першых Сапегаў, хто перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.
Remove ads
Сям’я
Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Івана і князёўны Багданы Друцкай-Каноплі. Акрамя канцлера Льва Сапегі, меў яшчэ брата Рыгора.
Ажаніўся да 1594 года з Багданай Шымковіч (памерла пасля 1609), меў з ёй толькі дачок:
- Соф’ю (каля 1595 — каля 1657), жонку парнаўскага ваяводы Канстанціна Палубінскага;
- Канстанцыю, жонку віленскага падкаморага Яраслава Шэмета.
Зноскі
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 52. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 171.
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 192. — ISBN 978-83-65880-76-5
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads