Аляксандр Дажбог Сапега

(пам. 1635) кашталян віцебскі, староста аршанскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Дажбог Сапега
Remove ads

Аляксандр Дажбог Сапега (Аляксандр Багдан, Аляксандр Тэадат) (1585 — студзень 1635) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Аляксандр Дажбог Сапега, 3-і падкаморы віцебскі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў езуіцкім калегіўме ў Брунсбергу (Браневе). Падкаморы віцебскі з 1606, староста аршанскі з 1610, кашталян віцебскі ў 1613—1615 (адмовіўся ад пасады), староста прапойскі і чачэрскі з 1622, крычаўскі (да 1631), чашнік ВКЛ у 1631—1632. Удзельнічаў у баях за Смаленск у час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618.

У 1621 браў удзел у Хоцінскай бітве, дзе пасля смерці гетмана Яна Кароля Хадкевіча прыняў камандаванне літоўскім войскам.

У 1627 удзельнічаў у вайне са Швецыяй за Інфлянты.

У 1631 атрымаў пасаду вялікага літоўскага чашніка, але хутка адмовіўся ад яе з-за дрэннага стану здароўя.

Заснаваў касцёл і кляштар дамініканцаў у Астроўне (Віцебскае ваяводства).

Remove ads

Сям’я

Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Рыгора і Соф’і Стравінскай, пляменнік вялікага літоўскага канцлера Льва Сапегі.

Меў брата Крыштафа Стэфана.

Ажаніўся ў 1613 годзе з Альжбетай Хадкевіч (памерла пасля 1630), дачкой віленскага кашталяна Гераніма Хадкевіча. Меў з ёй дзяцей:

Remove ads

Зноскі

1. Aleksander Dadźbóg Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

2. Aleksander Dadźbóg Sapieha // MAK

3. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 57. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

4. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 62. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

5. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 196. — 377 с.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads