Антон Вітальевіч Вашкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антон Вітальевіч Вашкевіч (нар. 23 сакавіка 1994, Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард / цэнтравы. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванец СДзЮШАР «Мінск-2006» (да 2006 года — СДзЮШАР №10). Першыя трэнеры — Сяргей Уладзіміравіч Крукаў і Сяргей Іванавіч Шайкоўскі[2].
Пачаў сваю прафесійную кар’еру ў сезоне 2010/11 у другой камандзе «Мінск-2006», і працягнуў бараніць колеры юных «Цмокаў» аж да 2014-га. У 2014 годзе перабіраўся ў Тальяці, дзе выступаў за другую каманду «Чырвоныя крылы». Сезон 2015/16 правёў у складзе «Імпульс-БДУІР», а сезон 2016/17 — у віцебскім «Рубоне».
У ліпені 2017 года заключыў кантракт з клубам «Цмокі-Мінск»[3]. У асноўным выступаў за рэзервовы склад клуба. Перыядычна прыцягваўся ў асноўную каманду на гульні Адізнай лігі ВТБ (у сезонах 2017/18—2018/19 прыняў удзел у 4-х гульнях лігі)[4]. У студзені 2020 года вярнуўся ў «Імпульс-БДУІР».
Скончыў БДУІР. У складзе баскетбольнай каманды ўніверсітэта неаднаразова станавіўся пераможцам Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
- 2010—2012 — Мінск-2006-2
- 2012—2014 — Цмокі-Мінск-2
- 2014—2015 — Чырвоныя крылы-2 (Тальяці, Расія)
- 2015—2016 — Імпульс-БДУІР (Мінск)
- 2016—2017 — Рубон (Віцебск)
- 2017—2019 — Цмокі-Мінск
- 2017—2020 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- з 2020 — Імпульс-БДУІР (Мінск)
Зборная Беларусі
Выступаў за юнацкую U-16 (2009—2010), юніёрскую U-18 (2011—2012) і моладзевую U-20 (2014) зборную Беларусі.
У 2016—2019 гадах прыцягваўся ў мужчынскую зборную Беларусі. Правёў за нацыянальную зборную 2 афіцыйных гульні ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2019 у лютым 2018 года — са зборнымі Іспаніі і Славеніі[5].
У маі 2018 года ў складзе студэнцкай зборнай Беларусі прымаў удзел у Міжнародным студэнцкім баскетбольным кубку[6], дзе беларуская зборная заняла другое месца.
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (1): 2017/2018.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2011/2012, 2013/2014, 2018/2019, 2020/2021.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2017.
Сярэбраны прызёр Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка (1): 2018.
Зноскі
- Anton Vashkevich // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- СПИСОЧНЫЙ СОСТАВ национальной и сборной команд РБ по баскетболу (мужчины) на 2018 год. Национальная команда (переменный состав)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2021. Праверана 13 мая 2022.
- Квалификация ЧМ-2019. С испанцами засудили. Словенцев победили!(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2022. Праверана 4 лютага 2022.
- Новости. Резервные “Цмокi” надели форму сборной(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2022. Праверана 4 лютага 2022.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads